26 красавiка 2024, Пятніца, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскаму алігарху Керымаву выставілі новыя абвінавачванні ў Францыі

1
Расейскаму алігарху Керымаву выставілі новыя абвінавачванні ў Францыі
СУЛЕЙМАН КЕРЫМАЎ

Яны звязаныя са справай аб ухіленні ад выплаты падаткаў.

Пракуратура Ніцы зноў западозрыла расейскага сенатара Сулеймана Керымава ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, паведамляе газета Nice-Matin.

Паводле звестак выдання, новыя абвінавачанні ў дачыненні да Керымава звязаныя са справай аб ухіленні ад выплаты падаткаў пры куплі нерухомасці ў Францыі.

Керымава некалькі дзён таму выклікалі ў Ніцу, дзе выставілі абвінавачванні. Суд прызначыў яму заклад у 20 мільёнаў еўраў і не стаў як-небудзь абмяжоўваць ягоную свабоду.

Нагадаем, расейскі сенатар ад Дагестана Сулейман Керымаў, чыё багацце ацэньваецца на 6,3 мільярда даляраў, быў затрыманы ў аэрапорце Ніцы 20 лістапада 2017 года паводле абвінавачвання ва ўхіленні ад выплаты падаткаў пры куплі нерухомасці на Блакітным беразе праз падстаўныя кампаніі. Яго таксама падазравалі ў незаконным увозе ў Францыю ад 500 да 750 млн еўраў.

Пасля Керымаў быў вызвалены з-пад варты пад заклад 40 мільёнаў еўраў. Алігарх жыў у Альпах пад падпіскай аб нявыездзе і некалькі разоў прыязджаў у Расею з дазволу суда.

У чэрвені 2018 года французскі суд зняў з Керымава абвінавачванні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках