26 красавiка 2024, Пятніца, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Анжэліку Борыс хочуць завесці справу за арганізацыю кірмашу ў Гародні

3
На Анжэліку Борыс хочуць завесці справу за арганізацыю кірмашу ў Гародні
АНЖЭЛІКА БОРЫС
ФОТА: POLSKIERADIO.PL

Кіраўніца Саюза палякаў Беларусі заявіла, што ўлады ціснуць на польскую меншасць у краіне.

Сёння старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжэліка Борыс была дапытаная супрацоўнікамі міліцыі ў сувязі з адміністрацыйнай справай супраць яе за арганізацыю «незаконнага масавага мерапрыемства» «Grodzieński Kaziuki», якая штогод арганізуецца Саюзам палякаў, піша znadniemna.pl.

Сёлета ў свяце майстроў у гонар Святога Казіміра браў удзел генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гародні Яраслаў Ксёнжэк і сотні актывістаў Саюзу палякаў з усёй Беларусі.

У доказ таго, што Анжэліка Борыс арганізавала кірмаш, супрацоўнікі міліцыі паказалі ёй справаздачу аб мерапрыемстве, якое было апублікаванае на партале Znadniemna.pl.

Падчас допыту Анжэліка Борыс не адмаўляла, што яна з'яўляецца старшынёй Саюза палякаў Беларусі, які не прызнаецца беларускім урадам.

У інтэрв'ю яна распавяла, што супрацоўнікі міліцыі, якія вялі допыт, былі апранутыя ў цывільнае і намагалі на тым, каб допыт праходзіў за межамі аддзялення міліцыі, у якім яны нібыта працуюць.

Таксама міліцыя не абвясціла права на прысутнасць адваката падчас допыту.

Чарговы допыт стаў чацвёртым для Анжэлікі Борыс за гэты месяц. Блізу тыдня таму ў якасці прадстаўніцы кампаніі «Klerigatа» яна прысутнічала на допыце метадыстаў-кансультантаў з Польшчы, якія былі накіраваныя ў Гародню Цэнтрам развіцця польскай адукацыі за мяжой пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Польшча.

Метадолагам-кансультантам, якія знаходзяцца ў Гародні на добраахвотных пачатках, беларуская міліцыя спрабавала выставіць абвінавачванні ў нелегальнай працы на тэрыторыі Беларусі.

Анжэліка Борыс мяркуе, што адміністрацыйная справа супраць яе за незаконную арганізацыю «Grodzieńskih Kaziuków» і ціск на польскіх валанцёраў з'яўляюцца элементамі ўзгодненых дзеянняў уладаў супраць польскай меншасці і арганізацый, якія прадстаўляюць Саюз палякаў Беларусі.

Апошні раз за арганізацыю незаконнага культурнага мерапрыемства Анжэліка Борыс зазнавала пераслед у 2008 годзе, калі яе абвінавацілі ў арганізацыі ў Гародні канцэрту легендарнага польскага гурта «Lombard», які спяваў для гарадзенскіх палякаў 2 траўня 2008 года з нагоды Дня Палоніі і палякаў за мяжой. За арганізацыю канцэрта «Lombard» Анжэліка Борыс была аштрафаваная на $700 даляраў ЗША.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках