26 красавiка 2024, Пятніца, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ змяняе расклад міжнародных цягнікоў

4
БЧ змяняе расклад міжнародных цягнікоў

Праз тыдзень Украіна і ЕЗ пяройдуць на летні час.

У сувязі з пераходам на «летні» час краін Еўрапейскай уніі ды Украіны ўночы з 30 на 31 сакавіка карэктуецца расклад руху міжнародных цягнікоў, паведамляе прэс-служба БЧ.

Напрыклад, цягнік № 805 Менск - Вільня, які цяпер адпраўляецца з Менска а 7.35 і прыязджае на канцавы пункт руху а 09.05, будзе прыязджаць у Вільню а 10.05 (час адпраўлення з Менска застанецца без змен).

Цягнік № 806 Вільня - Менск, які адпраўляецца з Вільні а 18.30 і прыязджае ў сталіцу Беларусі а 22.00, будзе адпраўляцца з Вільні а 19.30. Час прыезду ў Менск застанецца ранейшым.

Цягнік № 85/86 Кіеў - Менск, які адпраўляецца з Кіева а 21.09 і прыязджае ў Менск а 8.38, пасля пераходу на «летні» час будзе адпраўляцца з Кіева а 22.12. Час прыезду цягніка ў Менск (8.38) і адпраўлення яго са сталіцы Беларусі (22.40) застанецца без змен. У Кіеў цягнік будзе прыязджаць а 8.59.

У сувязі са зменамі ў раскладзе руху міжнародных цягнікоў скарэктаваны і расклад асобных цягнікоў, якія курсуюць па тэрыторыі Беларусі. У злучэнні Менск - Берасце - Варшава цягнік № 727 Менск - Берасце, які адпраўляецца са сталіцы Беларусі а 10.57 і прыязджае ў Берасце а 14.31, будзе адпраўляцца з Менска а 9.50 і прыязджаць у Берасце а 13.38.

Адпаведна, цягнік № 127 Берасце - Варшава, які адпраўляецца з Берасця а 15.23 і прыязджае ў Варшаву а 17.25, пасля пераходу на «летні» час будзе адпраўляцца а 14.23. Час прыезду ў Варшаву застанецца ранейшым.

Час адпраўлення цягніка № 128 Варшава - Берасце таксама застанецца без змен (8.35), у Берасце цягнік прыедзе а 13.49 (цяпер прыязджае а 14.49). Цягнік № 728 Берасце - Менск будзе адпраўляцца з Берасця а 14.23 (цяпер адпраўляецца а 15.15) і прыязджаць у сталіцу Беларусі а 18.05.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на сайце rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і праз тэлефон кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках