19 лiпеня 2019, Пятніца, 20:27
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Лукашэнка: Я ні разу не перакуліўся, праязджаючы па адрамантаванай мной дарозе

65
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Дыктатар распавёў, як «адрамантаваў» адцінак дарогі да сваёй вёсцы.

22 сакавіка на сустрэчы з актывам Баранавіцкага раёна Лукашэнка расказаў, як адрамантаваў адцінак дарогі. Сюжэт паказалі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе kp.by.

Паводле ягоных слоў, адзін з прэм'ераў шмат гадоў рамантаваў адну і тую ж дарогу, а пакрыцця надоўга не ставала.

- Чаму? Суцэльнае галавацяпства. Невыкананне ўхілу. Дарога павінна мець серпападобны профіль. Што я зрабіў? У вёсцы, дзе я жыву (7 км у мяне дарога ад віцебскай трасы), надышоў час яе рамантаваць. Я кажу: я буду сам яе рамантаваць. Паклікаў Батуру (экс-губернатар, - рэд.), замералі сантыметрам. Серпападобны профіль уяўляеце? Кажу: «Вось так зрабіце». - «Божа мой, гэта так жа нельга». - «Ну чаму нельга?» - «Нормы». - «Я зацвярджаю вам гэтыя нормы». Бягуць з аўтаінспектарам, аўтамабілістамі: «Аўтамабіль скоціцца, на такім ухіле з'едзе, перакуліцца». Перакуліцца кажу, я буду адказваць, а ты ў турму пойдзеш. Прайшло сем гадоў - практычна ніводнай расколіны, ніводзін аўтамабіль не перакуліўся. Дзякуй богу, і я ні разу не перакуліся, праязджаючы па гэтай дарозе на вялікай хуткасці, - распавёў Лукашэнка.