26 красавiка 2024, Пятніца, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Крывушэнка: У каманды ёсць характар

8
Ігар Крывушэнка: У каманды ёсць характар

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі ў футболе пракаментаваў вынік матчу з Паўночнай Ірландыяй.

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі Ігар Крывушэнка пракаментаваў выязную паразу ад каманды Паўночнай Ірландыі (1:2) у матчы кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2020. Словы настаўніка перадае спецкор pressball.by Філіп Мацюшонак з Белфаста.

- Крыўдна саступаць у такім матчы на апошніх хвілінах. Да манеры спаборніка са мноствам падач, флангавай гульні мы рыхтаваліся. І таму крыўдна ўдвая, што прапусцілі другі мяч пасля нізавой флангавай перадачы: не паспелі перацяць цэнтральную зону. Але што рабіць?.. Як бы крыўдна ні было, трэба глядзець далей. Напэўна, у плюс занёс тое, што каманда змагалася да канца, была больш сканцэнтраванай, дзейнічала больш злосна. Напэўна, хлопцы адчулі, што можна гуляць ад спаборніка і дамагацца выніку.

- Што сказалі ў распранальні футбалістам пасля такой крыўднай паразы?

- Падзякаваў ім, падтрымаў. Яны дарослыя мужчыны. Так, крыўдна... У гэтай сітуацыі шмат не скажаш.

- Не шкадуеце, што позна памянялі Паўла Савіцкага на Паўла Няхайчыка? У першага, фактычна, не было момантаў, а другі меў два ў адведзены адрэзак часу.

- Гэта погляд з боку. Зразумела, што замена напрошвалася. Тут яшчэ былі нюансы: апорнікі выканалі шмат працы - і Драгун, і Маеўскі, які гуляў з траўмай. Трэба было трымаць опцыю да апошняга, бо ў кожны момант кожны з апорнікаў мог папрасіць замену. Паша ўвайшоў у гульню агрэсіўна і меў два добрыя моманты. Паўтаруся: каманда паказала, што гатовая змагацца да канца. Мы, можна сказаць, зладзілі навал, было шмат верхавых перадач у штрафную. У канцоўцы і Мартыновіч пайшоў наперад... У каманды ёсць характар, добрая спартовая злосць. Шкада, што не здолелі забіць у адказ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках