26 красавiка 2024, Пятніца, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына заснавала парламенцкую асамблею з Францыяй

Нямеччына заснавала парламенцкую асамблею з Францыяй

У Парыжы пачаўся першы саміт франка-нямецкай парламенцкай асамблеі.

Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.

У сумесным саміце ўзялі ўдзел 50 дэпутатаў Бундэстагу і 50 заканадаўцаў з ніжняй палаты парламента Францыі. Прэзідэнт Бундэстага Вольфганг Шойбле і прэзідэнт Нацыянальнай асамблеі Рычард Феран падпісалі акт аб стварэнні новага фармату супрацоўніцтва.

Шойбле заявіў, што гэта падкрэслівае абавязанні дзвюх краін замацаваць супрацоўніцтва ў еўрапейскім кантэксце.

"Нямеччына і Францыя нясуць асаблівую адказнасць за Еўропу", - сказаў прэзідэнт Бундэстага, дадаўшы, што новая асамблея не пашкодзіць і не скасуе суверэнітэту любой нацыі.

Асамблея будзе збірацца двойчы ў год. Яна будзе прымаць сумесныя рэзалюцыі ў Нацыянальную Асамблею і Бундэстаг, якія не будуць мець абавязваючай юрыдычнай сілы.

22 студзеня праз 56 гадоў пасля падпісання Елісейскай дамовы – першай дамовы аб дружбе паміж Нямеччынай і Францыяй - канцлерка ФРГ Ангела Мэркель і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон замацавалі подпісамі новую дамову аб пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва. У рамках Ахенскай дамовы Францыя і ФРГ абавязаліся пашыраць супрацоўніцтва ў сферы еўрапейскай і ўнутранай палітыкі, у тым ліку для барацьбы з тэрарызмам і арганізаванай злачыннасцю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках