26 красавiка 2024, Пятніца, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суверэнны. «Скрепный». Вельмі дарагі

15
Суверэнны. «Скрепный». Вельмі дарагі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Кошт «чэбурнэта» для расейцаў далей расце.

Выкананне праекта «суверэннага інтэрнэту» ў РФ каштавацьме на 10 мільярдаў рублёў даражэй, чым было заяўлена першапачаткова.

Паводле звестак нацыянальнай праграмы, на «суверэнны чэбурнэт» будзе выдаткавана, як мінімум 30 мільярдаў рублёў, піша тэлеграм-канал «Запретное мнение».

У лютым жа сакратар Рады бяспекі Патрушаў сцвярджаў, што гэтае задавальненне (вельмі сумнеўнае, варта прызнаць) каштавацьме расейскаму бюджэту 20 мільярдаў рублёў.

Адзначаецца, што больш за 20 мільярдаў рублёў будзе выдзелена на закупку абсталявання для стварэння «суверэннага інтэрнэту», яшчэ 4,5 мільярда рублёў спатрэбіцца на збор інфармацыі аб інтэрнэт-адрасах, нумарах аўтаномных сістэм і сувязяў паміж імі, а таксама маршрутах трафіку. Акрамя таго, 5,5 мільярда рублёў будуць выдаткаваныя на распрацоўку сродкаў для збору і захоўвання інфармацыі.

Праект суверэннай, нашага «скрепного чебурнета» яшчэ нават не пачалі рэалізоўваць, а яго кошт ужо расце як на дражджах. Цяжка ўявіць велічыню апошняй лічбы, якую назаве Клішас і ягоныя сябрукі пасля ўсіх «распілоўванняў», размеркаванняў дзеляў і набыцця новых гадзіннікаў за 163 мільёны.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках