26 красавiка 2024, Пятніца, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка: Для барацьбы з дэкрэтам аб «дармаедах» мы выкарыстоўваем усе даступныя механізмы

6
Леанід Судаленка: Для барацьбы з дэкрэтам аб «дармаедах» мы выкарыстоўваем усе даступныя механізмы
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Справа «Марыя Тарасенка супраць чыноўнікаў» прадаўжаецца.

28 сакавіка апеляцыйная інстанцыя Гомельскага абласнога суда будзе вызначаць, ці маюць дармаеды права на судовае абскарджанне ўключэння іх звестак у так званыя спісы не занятых у эканоміцы. Справа ў судзе другой інстанцыі распачатая паводле прыватнай скаргі хатняй гаспадыні Марыі Тарасенкі, паведамляе «Гомельская вясна».

Нагадаем, суд Чыгуначнага раёна Гомеля адмовіўся з прычыны непадведамаснасці разглядаць першую «дармаедскую» скаргу хатняй гаспадыні на ўключэнне яе ў базу незанятых у эканоміцы. На вызначэнне суда Марыя Тарасенка з дапамогай прафзвязу РЭП падала прыватную скаргу ў судовую калегію грамадзянскіх спраў Гомельскага абласнога суда.

«Раённы суддзя адмовіўся распачаць справу на тую прычыну, што Дэкрэт №3 не прадугледжвае магчымасці судовага абскарджання дзеянняў так званых «дармаедскіх» камісій на месцах. У прыватнай скарзе абласному суду мы апелюем да артыкула 60 Канстытуцыі - «кожнаму гарантуецца абарона ягоных правоў і свабод кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом». Думаю, кампетэнцыі ў суддзяў дастаткова, а вось пра незалежнасць і бесстароннасць прапаную паразважаць пасля прынятай тут пастановы», - заявіў прававы інспектар прафзвязу РЭП Леанід Судаленка.

У прафзвязе РЭП заяўляюць, што пасля атрымання матывіровачнай часткі прысуду суда аб адмове Марыі Тарасенцы ў спагнанні маральнай шкоды таксама будзе пададзеная апеляцыйная скарга ў абласны суд. Юрыдычная служба прафзвязу раней адзначала, што разам з Марыяй Тарасенкай пачала стратэгічную цяжбу, куды ўваходзяць інфармацыйныя, прававыя і іншыя дзеянні, накіраваныя на скасаванне сумнавядомага Дэкрэта №3.

«Для дасягнення пастаўленай мэты мы будзем задзейнічаць усе даступныя механізмы. Напрыклад, пасля адмовы Марыі ў пазове пра маральную шкоду мы звярнуліся ў камісію для прызнання занятай у эканоміцы з прычыны стану яе здароўя. Цяпер мяч на баку камісіі. Плануем звярнуцца, у тым ліку і да так званых «упаўнаважаных суб'ектаў», якія маюць права на пастаноўку перад Канстытуцыйным Судом пытання аб канстытуцыйнасці Дэкрэта №3», - падзяліўся планамі прафсаюзны юрыст.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках