Гомель прадаўжае змагацца з «дармаедскім» дэкрэтам
6- 30.03.2019, 17:11
- 13,716
Беларусы супраць іх незаконнага ўключэння ў скандальную базу «дармаедаў».
Праваабаронца Леанід Судаленка дзеліцца навінамі аб ходзе розных судовых працэсаў паводле справы аб незаконным уключэнні жыхароў нашай краіны ў базы «дармаедаў», піша гомельская "Весна".
Разглядаецца ход справы гамяльчанкі Марыі Тарасенкі і іншых незаконна ўключаных у такія спісы сумленных беларусаў і беларусак.
Далучайцеся і вучыцеся змагацца за свае правы!
Як раней паведамляў сайт Charter97.org, у базу трапіў кожны 15-ы жыхар Баранавічаў.