26 красавiка 2024, Пятніца, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Другі пацыент у гісторыі медыцыны вылечаны ад ВІЧ-інфекцыі

11
Другі пацыент у гісторыі медыцыны вылечаны ад ВІЧ-інфекцыі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гэта даводзіць рэальнасць спадзяванняў на стварэнне сродку ад СНІДу.

ВІЧ-інфікаваны жыхар Лондана можа стаць другім у гісторыі медыцыны чалавекам, вылечаным ад віруса, які выклікае СНІД, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле вынікаў даследавання, апублікаванага часопісам Nature, у арганізме пацыента, якому тры гады таму былі трансплантавалі ствалавыя клеткі чалавека, які мае імунітэт да віруса імунадэфіцыту, не было выяўлена слядоў ВІЧ-інфекцыі. Калі ў арганізме пацыента, чыё імя не паведамляецца, не будзе выяўлена інфекцыі ў выніку далейшых даследаванняў, то гэта будзе довадам сапраўднасці спадзяванняў на стварэнне сродкі ад СНІДу.

Першы паспяховы досвед лячэння ад ВІЧ-інфекцыі быў зроблены 12 гадоў таму ў выніку перасадкі касцявога мозгу. Аднак гэты экспэрымент з тых часоў навукоўцам не атрымлівалася паспяхова паўтарыць, і ён быў вельмі цяжкі для пацыента. Маштабнае прымяненне трансплантацыі для лячэння СНІДу нерэалістычнае, кажа ў інтэрв'ю газеце The New York Times Анамары Венсінг з універсітэта Утрэхта, але гэты вынік натхняе даследчыкаў, даказваючы, што сродак ад СНІДу не з'яўляецца пустой марай.

У абодвух выпадках трансплантацыя касцявога мозгу была праведзеная ў якасці супрацьракавай тэрапіі, пазбаўленне ад ВІЧ-інфекцыі было пабочным эфектам. У электронным лісце ў The New York Times так званы «лонданскі пацыент» піша, што вестка пра тое, што ён можа быць вылечаны ад раку і ВІЧ, была «сюррэалістычнай».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках