26 красавiка 2024, Пятніца, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Быхаве падлетак засіліўся на пажарнай лесвіцы Дома культуры

У Быхаве падлетак засіліўся на пажарнай лесвіцы Дома культуры

Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа.

Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода» афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

«З мэтай высвятлення ўсіх абставінаў распачатая і расследуецца крымінальная справа на падставе часткі 2 артыкула 145 Крымінальнага кодэкса. Следчыя дапытваюць сяброў, знаёмых, педагогаў. Чакаюцца вынікі экспэртыз, у тым ліку комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай», - адзначыла Юлія Ганчарова.

Як удалося высветліць, цела 16-гадовага Мікіты М. знайшлі павешаным на пажарнай лесвіцы Дома культуры ўранку 4 лютага. Жыхары горада кажуць пра «няшчаснае каханне» і «канфлікт у гімназіі».

«Людзей насцярожвала, што хлопец засіліўся ў цэнтры горада і што ягоны ўчынак выглядае як помста камусьці», - выказалася адна з жыхарак райцэнтра.

Дырэктарка гімназіі Людміла Яршова адмаўляецца што-небудзь каментаваць. У аддзеле адукацыі Быхаўскага райвыканкама таксама ўстрымаліся ад выказванняў, бо «ідзе следства».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках