26 красавiка 2024, Пятніца, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі сталі падрабляць 100-рублёвыя банкноты

4
У Беларусі сталі падрабляць 100-рублёвыя банкноты

Банкаўскія работнікі таксама знайшлі падробленыя 50-ці рублёвыя і 20-ці рублёвыя банкноты.

У Беларусі ўпершыню выяўлена падробленая 100-рублёвая банкнота. Пра гэта паведамляецца ў аглядзе Нацбанка пра выяўленыя ў 2018 годзе падробленыя грашовыя знакі, якія атрымалі камерцыйныя банкі, піша tut.by. У банкаўскай сістэме летась было выяўлена 11 падробленых беларускіх рублёў узору 2009 года (у 2017 годзе - 23), якія ўпершыню папоўніліся банкнотамі наміналам 100 і 5 рублёў.

У 2018 году, канстатуе Нацбанк, выяўленая адна падробленая банкнота наміналам 100 рублёў, тры - наміналам 50 рублёў, пяць - наміналам 20 рублёў і дзве фальшывыя банкноты наміналам 5 рублёў.

Паводле звестак Нацбанка, усяго паводле вынікаў 2018 года банкаўскі работнікамі было выяўлена 900 падробленых грашовых знакаў (тут улічваюцца як беларускія рублі, так і валюта), з якіх 894 - падробленыя банкноты, 6 - падробленыя манеты. У параўнанні з 2017 годам агульная колькасць выяўленых падробленых грашовых знакаў зменшылася на 13%.

«Асноўная колькасць выяўленых падробленых грашовых знакаў традыцыйна склалі даляры ЗША - 52,8%. Доля падробленых расейскіх рублёў склала 30%, падробленых еўра - 13%, падробленых грашовых знакаў іншых замежных дзяржаў (турэцкія ліры, кітайскія юані, фунты стэрлінгаў) - 2,3%», - паведамляе Нацбанк.

Доля падробленых беларускіх рублёў у агульным аб'ёме выяўленых падробак склала 1,9%.

Больш за ўсё банкаўскія работнікі у 2018 годзе выявілі падробленых банкнот наміналам 100 даляраў і 5000 расейскіх рублёў - адпаведна 436 (у 2017 годзе - 449) і 196 (221) банкнот.

Такім чынам, на банкноты наміналам 100 даляраў і 5000 рублёў выпадала больш за 70% агульнай колькасці выяўленых падробак.

Падробленую валюту вырабляюць, як правіла, на высакаякасным паліграфічным абсталяванні. Беларускія банкноты падрабляюць больш простым спосабам - малююць або друкуюць на звычайных друкарках у хатніх умовах.

У ГУБЭЗ МУС раней папярэджвалі, што за выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Крымінальная адказнасць наступае з 16 гадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках