26 красавiка 2024, Пятніца, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля звяржэння кіраўніка ў Судане працягваецца рэвалюцыя

2
Пасля звяржэння кіраўніка ў Судане працягваецца рэвалюцыя
ФОТА: ANADOLU AGENCY/GETTY IMAGES

Еўразвяз і Афрыканскі звяз заклікаюць суданскіх вайскоўцаў як мага хутчэй перадаць уладу грамадзянскім органам.

Нягледзячы на дзейную каменданцкую гадзіну, маніфестанты, якія патрабуюць кардынальных перамен у краіне, не сыходзяць з вуліц, паведамляе euronews.com.

Яны дзякуюць вайскоўцам за падтрымку і звяржэнне кіраўніка Башыра, але заяўляюць, што ўлада генералаў - не зусім тое, чаго актывісты дамагаліся:

«Калі яны не перададуць уладу ўраду, які прадстаўляюць інтарэсы суданцаў, наша рэвалюцыя не скончыцца, не зможа адлюстраваць надзеі і спадзяванні суданскага народа. Тады мы працягнем акцыі і застанёмся на вуліцах датуль, пакуль нашы законныя патрабаванні не будуць выкананыя», - кажа ўдзельнік маніфестацыі.

У чацвер вайскоўцы ўвялі ў Судане надзвычайнае становішча тэрмінам на тры месяцы: парламент распушчаны, дзеянне канстытуцыі прыпыненае, кіраўнік Амар аль-Башыр адхілены ад улады - нягледзячы на тое, што дагэтуль генералы заяўлялі пра вернасць вярхоўнаму галоўнакамандуючаму.

Башыр кіраваў краінай без малога 30 гадоў, атрымаўшы на захадзе імідж тырана, які ўзяў курс на ісламізацыю краіны. Сярод іншага, яго вінавацілі ў датычнасці да генацыду падчас двух грамадзянскіх войнаў: на захадзе краіны, у правінцыі Дарфур, і на поўдні Судана.

У 2011-м Паўднёвы Судан аб'явіў незалежнасць. Пасля аддзялення багатага нафтай рэгіёну эканоміка краіны сутыкнулася з вялікімі праблемамі. Яны і сталі непасрэднай прычынай цяперашніх пратэстаў, якія прывялі да звяржэння Башыра.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках