26 красавiка 2024, Пятніца, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што зменіцца ў красавіцкіх жыроўках беларусаў

3
Што зменіцца ў красавіцкіх жыроўках беларусаў

За гэты месяц плаціць за камунальныя паслугі будзем па-новаму.

Пашанцуе тым, хто не ўкладваўся ў нормы спажывання, – яны будуць плаціць менш, піша «Вечерний Гродно».

Нагадаем, з 1 сакавіка скасаваныя ліміты на тэхабслугоўванне дома, ваду, каналізацыю і электрычнасць. Цяпер за гэтыя жыллёва-камунальныя паслугі, а таксама за ацяпленне, падагрэў вады і газ мы плацім паводле льготных (субсідаваных) тарыфаў незалежна ад плошчы кватэры і аб'ёмаў спажывання. Галоўная ўмова – у кватэры (доме) павінен быць зарэгістраваны прынамсі адзін чалавек (пастанова Саўміна № 81 ад 9 лютага 2019 года).

Астатнія паслугі ЖКГ – капрамонт дома, тэхабслугоўванне ліфта і ўборка пад'езда, вываз смецця – аплачваюцца як і раней, паведаміла дырэктарка КУП у аказанні паслуг «Адзіны інфармацыйны разлікова-даведачны цэнтр» Алена Арол.

Ільготныя тарыфы будуць ужывацца толькі ў тым выпадку, калі ў кватэры (доме) зарэгістраваны прынамсі адзін чалавек. Яны вызначаныя пастановай аблвыканкама № 775 ад 28 снежня і ўказам № 492 ад 22 снежня 2018 года і дзейнічаюць з 1 студзеня 2019 года
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках