26 красавiка 2024, Пятніца, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Кітай блізкія да заканчэння перамоваў у гандлёвым пагадненні

1
ЗША і Кітай блізкія да заканчэння перамоваў у гандлёвым пагадненні

Пагадненне ў гандлёвых пытаннях значна перасягне намаганні ранейшых амерыканскіх адміністрацый.

Улады ЗША і КНР блізкія да таго, каб прыступіць да фінальнай часткі перамоваў у гандлёвым пагадненні, заявіў амерыканскі міністр фінансаў Стывен Мнучын.

"Мы спадзяемся, што набліжаемся да фінальнага раўнда для развязання пытанняў", – прыводзіць ягоныя словы Reuters.

Міністр падкрэсліў, што пагадненне ў спрэчных гандлёвых пытаннях у выпадку паспяховага заканчэння перамоваў "значна перасягне" намаганні ранейшых амерыканскіх адміністрацый у адкрыцці кітайскага рынку для амерыканскіх кампаній.

Паводле словаў Мнучына, абодва бакі вядуць перамовы датычна пагаднення, якое складаецца з сямі частак і стане "самым значным змяненнем у гандлёвых стасунках за 40 гадоў".

Нагадаем, у 2018 годзе адміністрацыя Дональда Трампа, супраціўляючыся пранікненню кітайскіх тавараў на рынак ЗША, увяла шэраг досыць адчувальных для Пекіна мытаў, анансаваўшы іх павелічэнне ў пачатку 2019 года. Кіраўнік КНР Сі Цзіньпін не адстаў і ўвёў супраць ЗША ў адказ узаемныя мыты, што дасягнулі сумы больш за $100 млрд.

На саміце G20 у Аргентыне Трамп і Сі дасягнулі часовага "перамір'я" ў гандлёвым супрацьстаянні. Лідары дзвюх краінаў дамовіліся цягам трох месяцаў не накладваць новых гандлёвых абмежаванняў і пастарацца дасягнуць новага двухбаковага гандлёвага пагаднення.

Зрэшты супрацьстаянне прадаўжаецца на лакальным узроўні: ЗША і іх хаўруснікі лабіруюць разнастайныя забароны на прадукцыю кітайскіх тэхналагічных гігантаў (ZTE, Нuawei), абвінавачваючы іх у шпіёнскай актыўнасці і крадзяжы дзяржаўных сакрэтаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках