26 красавiка 2024, Пятніца, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вербніца: што трэба рабіць у гэты дзень

4
Вербніца: што трэба рабіць у гэты дзень

Прыметы і традыцыі свята.

У 2019 годзе Вербніцу праваслаўныя адзначаюць 21 красавіка. Каталікі адзначаць гэтае свята на тыдзень раней, 14 красавіка, паведамляе сайт fakty.com.ua. Якія прыкметы і традыцыі свята.

Гісторыя

Гэтае свята яшчэ называюць Уваходу Гасподняга ў Ерусалім.

У гэты дзень Ісус Хрыстос, за некалькі дзён да сваіх крыжовых пакут, заехаў у Ерусалім на асле. Людзі, славячы яго, слалі дарогу перад ім пальмавымі лістамі.

Традыцыі

У Беларусі пальмы замянілі галінкамі вярбы. На Вербніцу ва ўсіх цэрквах адбываецца ўрачысты абрад асвячэння вербных галінак.

Прыкметы

Заведзена меркаваць, што яны пры гэтым набываюць магічныя ўласцівасці. Павешаная ў чырвоным куце асвечаная галінка вярбы засцерагае жыллё ад маланак.

Некаторыя рабілі з лісточкаў вярбы настойку, якая можа вылечыць ад галаўнога болю, страўнікавых хвароб, загойвае раны, здымае жар і ацаляе хатніх жывёлін.

Таксама сяляне ўтыкалі галінкі вярбы на гародзе. Мяркуецца, што такім чынам агарод будзе абаронены ад бур, граду, моцных дажджоў і ўраджай будзе ў гэтым годзе ўдалым.

Выходзячы з царквы ў Вербніцу, людзі лёгка краналіся адзін да аднаго галінкай вярбы і казалі: «Не я б'ю, лаза б'е, з гэтага часу праз тыдзень – Вялікдзень».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках