26 красавiка 2024, Пятніца, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ спыніла дзейнасць расейскай ДВГ, якая займалася замахамі на ўкраінскіх выведнікаў

4
СБУ спыніла дзейнасць расейскай ДВГ, якая займалася замахамі на ўкраінскіх выведнікаў

Названыя імёны арганізатараў замахаў.

Служба бяспекі Украіны спыніла дзейнасць дыверсійна-выведвальнай групы (ДВГ) з Расейскай Федэрацыі і затрымала семярых удзельнікаў. Як паведаміў на брыфінгу ў Кіеве кіраўнік СБУ Васіль Грыцак, ДВГ маюць дачыненне да арганізацыі забойства прадстаўніка ГУР Мінабароны Украіны Максіма Шапавала, паведамляе zn.ua.

«СБУ спыніла дзейнасць на тэрыторыі нашай дзяржавы дыверсійна-выведвальнай тэрарыстычнай групы спецслужбаў РФ у складзе сямі чалавек. Усе яны затрыманыя і арыштаваныя. Сёння раніцай мы скончылі чарговы этап гэтай аперацыі, і была затрыманая яшчэ адна асоба, якая спрыяла дзейнасці гэтай тэрарыстычнай групы на тэрыторыі нашай дзяржавы», - цытуе Грыцака «112 Україна».

Кіраўнік СБУ распавёў, што з пачатку 2017 года ва Украіну з РФ і акупаванай часткі Данецкай вобласці накіравалі некалькі дыверсійна-тэрарыстычных груп, якія дзейнічалі аўтаномна. З ягоных слоў, групы накіроўваліся вайсковай выведкай РФ для забойстваў палітыкаў і афіцэраў спецслужбаў Украіны.

Адна з такіх груп зладзіла тэракт, у выніку якога загінуў Максім Шапавал. Паводле аналагічнага сцэнару 4 красавіка пры спробе закладкі выбухоўкі пад аўтамабіль украінскага выведніка адбыўся самападрыў. Выканаўца - кіраўнік дыверсійна-тэрарыстычнай групы атрымаў цяжкія пашкоджанні, дадаў Грыцак.

Служба бяспекі Украіны ўважае за арганізатара аперацый у забойстве ўкраінскіх афіцэраў выведкі начальніка дэпартамента ФСБ Расеі генерала Дзмітрыя Мінаева.

Пра гэта на брыфінгу сказаў кіраўнік СБУ Васіль Грыцак.

З ягоных слоў, камандаваў расейскімі дыверсійным групамі ва Украіне грамадзянін РФ Башыр Куштоў, а каардынаваў іх памочнік начальніка Галоўнай (выведвальнай) управы Генштаба па імі «Рустэм».

«Але сапраўдным арганізатарам гэтых забойстваў (контрвыведніка СБУ Аляксандра Хараберуша, афіцэра ГУР Мінабароны Максіма Шапавала і замаху на забойства афіцэра ГУР Кірылы Буданава) з'яўляецца генерал-лейтэнант ФСБ РФ, начальнік дэпартамента контрвыведвальнай дзейнасці Дзмітрый Мінаеў», - цытуюць Грыцака «Українськi Новини».

Пры гэтым Мінаеў непасрэдна прыбываў на Данбас і камандаваў дыверсантамі з «міністэрства дзяржбяспекі» «ДНР».

31 сакавіка 2017 года ў Марыупалі быў падарваны аўтамабіль палкоўніка спецслужбы Аляксандра Хараберуша, які загінуў на месцы.

27 чэрвеня 2017 года начальнік спецназа ГУР Мінабароны, генерал Максім Шапавал загінуў у выніку выбуху ягонага аўтамабіля ў Саломенскім раёне Кіева.

4 красавіка 2018 года на паркоўцы гіпермаркета Ашан у Кіеве выбухнуў аўтамабіль супрацоўніка ГУР Кірылы Буданава.

Інцыдэнт адбыўся падчас няўдалай спробы дыверсанта ўсталяваць бомбу.

У выніку выбуху зламыснік быў шпіталізаваны, аднак у выніку памёр ад атрыманых раненняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках