26 красавiка 2024, Пятніца, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АР: Дарадцы Трампа і Пуціна правялі перамовы ў Маскве

АР: Дарадцы Трампа і Пуціна правялі перамовы ў Маскве

Абмяркоўваліся пытанні замежнай палітыкі.

Прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што дарадца прэзідэнта ЗША наведала Расею для перамоў.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на AP.

Пяскоў заявіў у чацвер, што спецыяльная памочніца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Фіёна Хіл правяла ў сераду ў Маскве перамовы з некалькімі расейскімі чыноўнікамі, зрэшты, з дарадцам у пытаннях замежнай палітыкі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Прадстаўнік амерыканскай амбасады, які папрасіў застацца неназваным, бо заявы пра візіты Хіл павінны быць зробленыя Радай нацыянальнай бяспекі, пацвердзіў візіт.

Пяскоў заявіў, што Хіл абмеркавала з расейскім бокам «двухбаковыя пытанні», але не абмяркоўвала магчымую сустрэчу Пуціна з Трампам.

Адзначым, 18 красавіка Міністэрства юстыцыі ЗША павінна апублікаваць адрэдагаваны варыянт справаздачы спецыяльнага пракурора Роберта Мюлера аб расейскім ўмяшанні ў выбары і кампанію Трампа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках