26 красавiка 2024, Пятніца, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнцкія выбары ў Літве: тройка лідараў

2
Прэзідэнцкія выбары ў Літве: тройка лідараў

Каму літоўцы аддаюць сваю перавагу на выбарах прэзідэнта.

Праз тры тыдні ў Літве пройдуць прэзідэнцкія выбары. На вышэйшую дзяржаўную пасаду прэтэндуюць дзевяць кандыдатаў. Даля Грыбаўскайтэ пасля двух тэрмінаў не можа зноў балатавацца.

Разам з тым ужо даўно вызначылася тройка лідараў. На першым месцы застаецца Гітанас Науседа (27,9%, у лютым - 28,2%). На другім месцы Інгрыда Шымон - адпаведна 24,8% і 22,1%, на трэцім - Саўлюс Скверняліс (14,5%, у лютым - 15,3%), паведамляе Delfi.

Пісьменнік, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у плаванні ў 1976 г. Арвідас Юазайціс ідзе чацвёртым (5%, у лютым - 4,8%). У сацыял-дэмакрата Віцяніса-Павіласа Андрукайціса - 4,2%, а ў лютым - 3% рэспандэнтаў.

Першы тур выбараў пройдзе 12 траўня. Другі тур - 26 траўня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках