25 траўня 2019, Субота, 15:33
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Лукашэнка: Спорт - гэта ідэалогія. 0:4 ад Галандыі - ганьба

173
Фота: AFP

І царкву трэба рэфармаваць.

Сёння дыктатар выступіў са «штогадовым пасланнем да народу і нацыянальнага сходу».

У акрэдытацыі на мерапрыемства было адмоўлена журналістам незалежных СМІ.

Выступ Лукашэнкі транслявалі па тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 24» і Першым нацыянальным канале «Беларускага Радыё».

Сайт Charter97.org публікуе асобныя фрагменты з выступу дыктатара.

Лукашэнка пра рэформы: Мы ўсё «спаскудзілі»

Лукашэнка выказаўся на тэму рэформаў.

«Я гатовы пайсці на ўсякія рэформы, якія вы прапануеце, не думайце, што рэтраград. Хочаце рэформаў - будуць вам рэформы. Але многія не вытрымаюць іх. Скажу так: мы ўсё «спаскудзілі», саму ідэю рэформаў. Людзі гатовыя хавацца пад коўдру, калі чуюць ад нас пра рэформы», - заявіў дыктатар.

У Беларусі будуць будаваць другую АЭС?

Лукашэнка заявіў аб магчымасці пабудаваць другую АЭС на ўсходзе Беларусі.

«Гэта мы цяпер бачым прафіцыт электрычнасці, а нам трэба сыходзіць ад прыроднага газу і нафты і пераходзіць на электрычнасць», - заявіў дыктатар.

«Я супраць помнікаў беларускім дзеячам, таму тут і стаіць Уладзімір Ільіч»

На прапанову ўсталяваць у Менску помнік Цішку Гартнаму (Жылуновічу) і іншым беларускім дзеячам пачатку 20-га стагоддзя Лукашэнка адказаў адмовай:

«Можа, ужо наступны прэзідэнт. Ведаеце маё стаўленне да помнікаў. Я супраць, каб руйнаваць помнікі. Таму тут і стаіць кімсьці нялюбы Уладзімір Ільіч Ленін. Але я катэгарычны праціўнік будаўніцтва нейкіх помнікаў. Я не прыхільнік гэтага. Ёсць чым займацца і не трэба нам адцягвацца на помнікі», - заявіў дыктатар.

«Сядзем за парту, возьмем школьныя асадкі і будзем пісаць новую Канстытуцыю»

Лукашэнка таксама закрануў пытанне зменаў у Канстытуцыі.

«Мне задаюць пытанне: хацеў бы ты пакінуць гэтую Канстытуцыю свайму пераемніку? Не, не хацеў. Будучы кіраўнік дзяржавы павінен быць кіраўніком дзяржавы, а не так шмат матацца па палетках і фермах. Я папракнуў урад, што людзі не бачаць вас на палетках. Трэба займацца сваімі функцыямі. Гэта ў нас выбудаваная сістэма так. Прыйшоў час на гэта паглядзець і пакінуць кіраўніку дзяржавы ягоныя функцыі і паўнамоцтвы.

«Сядзем за парту, возьмем школьныя асадкі і будзем пісаць новую Канстытуцыю», - заявіў дыктатар.

Лукашэнка - моладзі: Пачынайце мыць посуд

«Уся моладзь у кожнай дзяржаве гэтаму можа пазайздросціць», - адзначыў Лукашэнка. - У стабільнай, нармальнай краіне, дзе можна працаваць, што яшчэ трэба для моладзі? Не стае посуд мыць, як на Захадзе, куды там некаторыя з'язджаюць - калі ласка. Можам арганізаваць. Школа наперадзе. Вось будуць II Еўрапейскія гульні. Пачынайце мыць».

«Прэзідэнцкія выбары - у 2020 годзе, парламенцкія - у гэтым»

Дыктатар назваў даты прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў.

«Я не буду шукаць выгады, каб застацца ва ўладзе. Выбары павінны адбыцца ў 2020 годзе. У 2020-м яны і пройдуць у адпаведнасці з законам. Мы не будзем гуляцца з народам. Асёлета адбудуцца выбары ў «палату прадстаўнікоў». Яны стануць іспытам не толькі для вертыкалі ўлады, але і для выбаршчыкаў», - заявіў Лукашэнка.

«Давайце правядзем іх бліжэй да даты 7 лістапада, Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі», - прапанаваў Лукашэнка.

«Не імкніцеся адхапіць кавалак зямлі пад Менскам»

Лукашэнка параіў беларусам скупляць землі ў аддаленых вёсках «бо Беларусь у самым зацішным кутку даслоўна праз пяцігодку будзе запатрабаваная як ніколі».

Лукашэнка даў беларусам параду: «Не імкніцеся пад Менскам кавалак зямлі ўхапіць».

«Не будзе гэтага, я забараніў гэта рабіць. Паглядзіце на вёскі, колькі паміраюць вёсак, так званых неперспектыўных, ідзіце туды», - сказаў дыктатар.

«Спорт - гэта наша ідэалогія»

«Спорт - гэта наша ідэалогія», - заявіў Лукашэнка. Дыктатар раскрытыкаваў біятлон, лыжы, іншыя тыпы спорту, дзе «поўны правал і прасвету не прадбачыцца». Паабяцаў непрыемнасці, калі будзе правалены жаночы матч беларускіх тэнісістак на Кубак Федэрацыі з камандай Аўстраліі.

«Інвентар павінен быць айчыннай вытворчасці, нашы людзі ўмеюць гэта рабіць. І не ганьбіцца з заробкамі - людзі просяць 300-400 рублёў. Што гэта? Не ніжэй за сярэдні ў краіне, астатняе - за вынік», - заявіў дыктатар.

«0:4 з Галандыяй - гэта ганьба! На вас жа дзеці глядзяць! Калі вы ім не падаеце прыклад, яны ж будуць наркату ў кішэнях насіць», - абурыўся дыктатар выступам футбалістаў.

«Адзін год яны на чале з Шуневічам яшчэ абняславяцца, а далей нам не патрэбны такі КХЛ і такая каманда»

«Да 15 мільёнаў на заробкі «Дынама» выкідваем. Што яны паказалі? Ні чорта! Я супраць гэтага. Мажліва, адзін год яны на чале з Шуневічам яшчэ абняславяцца, а далей нам не патрэбны такі КХЛ і такая каманда, якая ганьбу краіне прыносіць за 15 мільёнаў», - сказаў дыктатар.

«Калі б Калавур зайшоў у гараж, ён бы звар’яцеў»

Дыктатар заявіў, што «лекараў саджалі і будзем саджаць».

«Ах, Лукашэнка перасаджаў нейкіх лекараў. Саджалі і будзем саджаць. Гэта злодзеі, якія за спінамі людзей хабары бяруць. Паводзьце сябе нармальна, не крадзіце ў людзей. Гэта ж ганьба. Калі б Калавур зайшоў да яго ў гараж, ён бы звар’яцеў.

Там жа склад валюты. У яго ў Нацбанку столькі няма. Прабачэння за гэта не будзе. Мне далажылі, што на чарзе яшчэ 100 чалавек», - сказаў дыктатар.

«Не трэба пакутаваць, што Лукашэнка іх пасадзіў. Мяне мама вучыла: «Не бяры чужога», - пракаментаваў Лукашэнка справу лекараў.

«Ці не п'яніцы тыя, хто сваю печань выкарыстоўваў?»

Пракаментаваў Лукашэнка і беларускую медыцыну, якая сёння, з ягоных слоў, «вядомая ва ўсім свеце». Дыктатар загадаў даць справаздачу, ці не «п’яніцы тыя 600 чалавек», якім перасадзілі печань. «Ці не п'яніцы тыя, хто сваю печань выкарыстоўваў?»,- спытаў Лукашэнка ў міністраў.

«Няма траіх дзяцей - не можаш быць міністрам»: дыктатар дазволіў манахам і святарам мець дзяцей.

«Не браць міністрамі тых, у каго менш за траіх дзяцей, як у Румаса», - заявіў дыктатар, звяртаючыся да кіраўніцы адміністрацыі Наталлі Качанавай.

Лукашэнка таксама раскрытыкаваў святароў, якія не маюць права мець сям'і і дзяцей.

Дыктатар заявіў, што неабходна рэфармаваць царкву. З ягоных слоў, людзі, якія кажуць аб неабходнасці мець сем'і і дзяцей, не павінны больш быць манахамі:

«Царкву трэба рэфармаваць. Як бы мяне па Бібліі не запэўнівалі, мяне ў гэтым ніколі не пераканаць»

«Загуляліся ў рынак і дэмакратыю ў эканоміцы»

У пачатку выступу Лукашэнка абрынуўся на рынкавую эканоміку.

- Калі кошты пачынаюць дзесьці расці, то ўрад, мясцовыя органы ўлады павінны неадкладна рэагаваць. Мы загуляліся ў рынак і дэмакратыю ў эканоміцы. Пляваць, што скажуць там, галоўнае, што скажа народ. Вы бачыце, да чаго гэта прыводзіць па суседстве на поўдні, - адзначыў, намякаючы на сітуацыю ва Украіне Лукашэнка.

Зварот да «яйцагаловых»

«Мы занадта шмат гаворым пра лічбавую эканоміку, але самі не разумеем, што гэта такое», - дыктатар прапануе пачытаць пра гэта ў «Вікіпедыі».

«Чалавек унікальны, бо ён валодае свядомасцю. Мы да гэтага прыйшлі ў дыскусіях з ІТ-шнікамі. Я ім сказаў, што замест каровы цяля ніхто не народзіць, замест жанчыны ніхто дзіця не народзіць».

У размове аб стварэнні Парку высокіх тэхналогій дыктатар назваў праграмістаў «яйцагаловымі».

«Але мы разумеем, што штучны інтэлект ніколі не заменіць чалавека», - сказаў дыктатар.

Дыктатар зноў абразіў Курапаты

«Чалавек, ягоная ініцыятыва і імкненне жыць лепш павінны стаць галоўнай рухаючай сілай развіцця краіны на наступныя гады. Трэба самім быць актыўнымі. А не толькі плакацца, што крыжы знішчылі. Няма ў вас большай праблемы! Вы спачатку разбярыцеся, хто гэтыя крыжы ставіў і хто ім дазволіў. Але гэта ўжо іншае пытанне», - заявіў Лукашэнка.

Аб расейскай мове

«Разам з расейцамі мы ваявалі. Калі хто-небудзь хоча страціць розум, ён страціць расейскую мову.

Каля маёй рэзідэнцыі павесілі табло: «Выконвай хуткасны рэжым». Вось едзе расейскі чалавек. Што ён зразумее? Зразумее, што нейкі рэжым. Зноў ці што дыктатура Лукашэнкі? Што зразумее расейскі чалавек? Толькі тое, што ў Беларусі дыктатура нейкага рэжыму», - сказаў дыктатар.

«Вы што, хворыя?»

«Вось пасля забойства настаўніцы ў Стоўбцах усе заварушыліся. Карпенка і іншыя. Хочуць уводзіць у кожнай школе штат псіхолагаў. Вы што, хворыя? Я сам быў настаўнікам - нас вучылі, што кожны настаўнік і ёсць псіхолаг. Дзе вы грошы возьмеце на такую колькасць псіхолагаў?»,- заявіў дыктатар.

«Жорсткая дыктатура тэхналогій»

«У сельскай гаспадарцы павінны быць толькі жорсткая дыктатура тэхналогій і дысцыпліна. Для сельскай гаспадаркі ніякай дэмакратыі», - заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што пры гэтым неабходна думаць «не аб тым, колькі мы здольныя вырабіць, а аб тым, куды і колькі зможам прадаць».