26 красавiка 2024, Пятніца, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі самую старажытную малекулу ў Сусвеце

Навукоўцы знайшлі самую старажытную малекулу ў Сусвеце

Довады прысутнасці гэтага злучэння ў космасе шукалі 100 гадоў.

Каманда навукоўцаў з ЗША і Нямеччыны выявіла ў космасе гідрыд гелію - першае ўстойлівае хімічнае злучэнне, якое з'явілася праз 380 000 год пасля Вялікага выбуху, піша «Вокруг света».

Мяркуецца, што самая старажытная малекула ўтварылася, калі атам гелію падзяліўся сваімі электронамі з пратонам, электрычна зараджанай элементарнай часціцай. Гэта адкрыла шлях да ўтварэння малекул вадароду, а пазней - цэлых зорак і галактык.

Гідрыд гелію быў атрыманы ў лабараторыі амаль стагоддзе таму. Навукоўцы ведалі, што яго варта шукаць у газавых аблоках, з якіх нараджаюцца зоркі, а таксама ў тым рэчыве, якое яны выкідваюць пасля смерці. Аднак знайсці доказы яго існавання ў космасе здолелі толькі цяпер - у маленькай, але зыркай 600-гадовай планетарнай імглістасці NGC 7027 у сузор'і Лебедзя, якая знаходзіцца на адлегласці блізу 3000 светлавых гадоў ад нас.

Гэтыя звесткі былі атрыманыя падчас місіі Sofia, супольнага праекта NASA і Нямецкага аэракасмічнага цэнтра.

«Вельмі цікава, нарэшце, убачыць адзін з будаўнічых блокаў малекулярнага сусвету», - кажа Джэром Ларо, экспэрт што да гідрыду гелію з Брусэльскага вольнага ўніверсітэта, які не браў удзелу ў даследаванні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках