26 красавiка 2024, Пятніца, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нападнік зборнай Беларусі: «Надышоў час пераменаў у нашым хакеі – час перастаць баяцца»

2
Нападнік зборнай Беларусі: «Надышоў час пераменаў у нашым хакеі – час перастаць баяцца»

Форвард юніёрскай нацыянальнай каманды Беларусі даў інтэрв'ю паміж матчамі з фінамі і канадцамі.

Інтэрв'ю прыводзіць афіцыйны сайт ФХБ.

– Перамогі над чэхамі і фінамі – якое адчуванне?

– Напэўна, многія не чакалі, хтосьці не верыў, але галоўнае, што верылі хлопцы. Выходзілі настроенымі на перамогу, змагаліся адзін за аднаго, не глядзелі на статус спаборніка, нікога не баяліся. Біліся да канца і ўзялі сваё.

– Адкуль гэтая вера ўнутры каманды?

– Не ведаю. Мне здаецца, надышоў час нешта мяняць у нашым хакеі. Час перастаць баяцца. Паўсюль такія самыя людзі, як у нас. Але без веры ў сябе немагчыма перамагаць.

– Акрамя ўпэўненасці, што яшчэ дапамагло перамагчы грандаў?

– І ў распранальні, і на лаўцы ў нас братэрская атмасфера. Усе адзін за аднаго. Ніякіх спрэчак, ніхто не лаецца. Падказваем, дапамагаем. Трэнеры таксама нікому не «ўстаўляюць». Проста гавораць пра памылкі – хлопцы гэта нармальна ўспрымаюць.

– Ці можна сказаць, што цяперашняя юніёрская зборная – трэнерская каманда?

– Думаю, так. Усе паважаюць настаўнікаў, слухаюць, разумеюць устаноўкі, імкнуцца выконваць. Разам з гэтым прыходзіць вынік. Значыць, усё робіцца правільна.

– У плэй-оф месца беларусам гарантаванае, але апетыт жа прыходзіць у час яды. Цяпер хочацца большага?

– Пакуль перамаглі толькі два матчы – нельга спыняцца. Наперадзе канадцы і швейцарцы. Трэба пастарацца выйсці з групы з першага месца. Сёлета сабраўся нядрэнны склад – ва ўсіх добрыя перспектывы. Шанцы ёсць. Паўтаруся: галоўнае – не баяцца і верыць у сябе, – сказаў Вусаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках