23 красавiка 2024, aўторак, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Вынікі экзіт-полаў даюць падставы патэлефанаваць майму апаненту і павіншаваць яго

27
Парашэнка: Вынікі экзіт-полаў даюць падставы патэлефанаваць майму апаненту і павіншаваць яго
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Прэзідэнт Украіны заявіў, што паступіць як прынята ў еўрапейскіх дэмакратычных краінах і павіншуе Зяленскага з перамогай.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прызнаў паразу на выбарах кіраўніка дзяржавы. Пра гэта ён заявіў 21 красавіка, пасля абвяшчэння звестак экзіт-полаў, паведамляе карэспандэнт "Гордон".

«Вынікі экзіт-полаў даюць падставы патэлефанаваць майму апаненту і павіншаваць яго. Зрабіць так, гэта ўпершыню ў практыцы, але зрабіць так, як прынята ў еўрапейскіх цывілізаваных дэмакратычных краінах. Сёння, 21 красавіка. Таму што я заўсёды павінен памятаць, што заўтра надыдзе 22 красавіка. І нам трэба, кожнаму з нас, кожнаму з чальцоў маёй каманды, фантастычнай каманды, сябры. З 22 красавіка нам трэба будзе аб'яднацца і абараняць краіну», - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што ў наступным месяцы пакіне пасаду кіраўніка дзяржавы, як вызначыла большасць украінцаў.

«Я прымаю гэты вынік. Я пайду з офіса, але хачу цвёрда заявіць, я не сыходжу з палітыкі», - запэўніў Парашэнка.

Паводле звестак нацыянальнага экзіт-пола 2019, які правялі Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі, Фонд «Дэмакратычныя ініцыятывы» імя Ілька Кучэрыва і Цэнтр Разумкова, у другім туры выбараў прэзідэнта Украіны перамагае Уладзімір Зяленскі. На 18.00 73,2% апытаных сказалі, што прагаласавалі за Зяленскага, 25,3% - за дзейнага прэзідэнта Пятра Парашэнку, 1,5% апытаных сапсавалі бюлетэні.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках