26 красавiка 2024, Пятніца, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е да канца працоўнага тыдня

Якім будзе надвор'е да канца працоўнага тыдня

Прагноз надвор'я з 24 да 26 красавіка.

У найбліжэйшыя два дні краіна застанецца на заходняй цёплай і сухой перыферыі ўсходняга антыцыклону, які размесціўся над Цэнтральнымі раёнамі Еўрапейскай часткі Расеі, паведамляе сайт pogoda.by.

24 красавіка невялікая хмарнасць. Без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні сярэдні, раніцай і ўдзень парывісты, па Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2... +8°С, месцамі -1... +1°С, максімальная ўдзень +17... +23°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

25 красавіка захаваецца цёплае надвор'е. Пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні сярэдні, у дзённыя гадзіны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +3... +10°С, месцамі +1... +2°С, удзень +20... +25°С.

26 красавіка захаваецца ўплыў цёплага паветра. Ва ўсходніх рэгіёнах краіны пад абаронай вобласці павышанага атмасфернага ціску ападкаў не чакаецца. На заходняй палове нашай краіны ўмовы надвор'я стане вызначаць няўстойлівая паветраная маса міжземнаморскага паходжання, таму ўначы ў асобных раёнах Гарадзенскай вобласці, а ўдзень месцамі па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўднёвы сярэдні, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы +5... +12°С, месцамі па паўднёвым усходзе +3... +4°С, удзень +20... +27°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках