27 красавiка 2024, Субота, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты, якія ўзарвалі Шры-Ланку, былі сям'ёй

Тэрарысты, якія ўзарвалі Шры-Ланку, былі сям'ёй

Выбухі ў гатэлях у сталіцы Шры-Ланкі былі ўчыненыя двума братамі.

Выбухі ў гатэлях Shangri-La і Cinnamon Grand ў сталіцы Шры-Ланкі Каломба былі ўчыненыя двума братамі. Пра гэта са спасылкай на афіцэра, які ўдзельнічае ў расследаванні, паведамляе Daily Mail (пераклад - lenta.ru).

Паводле ягоных слоў, ім было больш за 20 гадоў, яны сыны ўладальніка бізнэсу ў гандлі спецыямі.

Акрамя гэтага паведамляецца, што калі паліцыянты прыйшлі да іх дома, жонка аднаго з братоў зладзіла выбух, у выніку якога загінулі яна і двое яе дзяцей, а таксама тры супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Між тым звязанае з тэрарыстычнай арганізацыяй «Ісламская дзяржава» агенцтва Amaq апублікавала фатаграфію, на якой, як піша Daily Mail, паказаныя смяротнікі, якія зладзілі выбухі ў Шры-Ланцы. На здымку восем чалавек, толькі адзін з іх не хавае твар - сцвярджаецца, што гэта ідэйны натхняльнік тэрарыстаў імам Захран Хашым (Zahran Hashim).

У выніку васьмі выбухаў, якія адбыліся ў Шры-Ланцы 21 красавіка, паводле апошніх звестак, загінуў 321 чалавек, больш за 520 - параненыя. Ахвярамі сталі і 35 замежнікаў, у тым ліку грамадзяне Вялікабрытаніі, ЗША, Кітая і Нямеччыны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках