7 снежня 2019, Субота, 16:41
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Пачвара павінна сысці, нам патрэбныя выбары, як ва Украіне

29
Станіслаў Шушкевіч: Пачвара павінна сысці, нам патрэбныя выбары, як ва Украіне
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ
Фота: kp.by

Перамога дэмакратыі ва Украіне - выдатны прыклад для Беларусі.

У нядзелю, 21 красавіка, ва Украіне прайшоў другі тур выбараў прэзідэнта. Паводле ягоных вынікаў новым прэзідэнтам Украіны стаў Уладзімір Зяленскі.

Сайт Charter97.org папрасіў пракаментаваць першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча вынікі выбараў ва Украіне:

- Ва Украіне перамагла дэмакратыя. Што будзе далей пакажа час, бо сітуацыя сапраўды вельмі складаная. Расейскі бандытызм наклаў лапу на Украіну. Яму цяжка супрацьстаяць, але ў мяне такое ўражанне, што Уладзімір Зяленскі будзе паспяхова гэта рабіць. Калі казаць пра эканоміку, то тут усё будзе залежаць ад таго, якім будзе новы ўкраінскі ўрад.

Паўтаруся, ва Украіне перамагла дэмакратыя - гэта добры прыклад для Беларусі. Трэба, каб гэта пачвара, якая кіруе ў нас і загадвае працэсам «выбараў» сышла ў адстаўку. Такім пачварам не месца на нашай зямлі. Нам патрэбныя выбары, як ва ўкраінцаў.

- Якой, на ваш погляд, павінна быць палітыка новага прэзідэнта Украіны ў дачыненні да Беларусі?

- Пачну з таго, што ва Украіне існуе шмат унутраных праблем. Зяленскі ўжо выказваўся пра Менскі працэс. Думаю, што, на жаль, нічога тут не атрымаецца, бо расейскі бок не з'яўляецца суб'ектам перамоў. Увогуле, нічога чалавечага не выйдзе. Хоць, магчыма, будзе нейкі эўрыстычны варыянт. Спадзявацца на гэта трэба, але, паўтаруся, я даволі скептычна стаўлюся да гэтага з напружанага Менскага працэсу у якім не ўдзельнічае краіна-агрэсарка.

Уладзімір Зяленскі з'яўляецца патрыётам Украіны. Упэўнены, ён будзе старацца праводзіць годную і незалежную замежную палітыку. Так, ён аматар у палітыцы, але чалавек таленавіты і ўсё здолее.

Паўтаруся, новы прэзідэнт Украіны сапраўдны патрыёт і будзе дзейнічаць на карысць сваёй краіны. Я ў гэтым абсалютна ўпэўнены.