26 красавiка 2024, Пятніца, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Няўзораў: Нават тля не размножваецца так хутка, як чыноўнікі

7
Аляксандр Няўзораў: Нават тля не размножваецца так хутка, як чыноўнікі
АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ

Апарат кіравання ў РФ трэба скараціць у 10 разоў.

- У Расеі будзе неабходна скасаваць усе без выключэння законы, прынятыя за апошнія 20 гадоў, - разважае публіцыст Аляксандр Няўзораў на «Эхо Москвы». - Я не кажу пра нейкія асабліва паталагічныя тыпу «закона Дзімы Якаўлева», «абразе пачуццяў вернікаў і злодзеяў», «аб забароне інтэрнэту».

Я кажу проста наогул аб усіх законах. Іх прасцей скасаваць агулам. І цягам дня без размоў, без абмеркаванняў, без следу як бессэнсоўныя і шкоднасныя ліквідаваць усе Раскамнагляды, ФАСы, Міністэрства адукацыю, Міністэрства культуры, Расгвардыю, Мінпрацы, структуры ВПК, міграцыйныя службы, мытню, усякія там Расфінманіторынгі, Расадукацнагляд, Расмоладзь і ўсе гэтыя кармушкі дэградацыйныя, існаванне якіх не выклікана наогул ніякай неабходнасцю.

У 10 разоў скараціць войска. Зразумела, уступіць у NATО. Рыхтаваць адмову ад рубля і паволі ўступаць у зону еўра, не хутка, каб даць тут магчымасць людзям стварыць першапачатковыя капіталы. Вось плюнуўшы на ўсе дзяржаўнасці, на ўсю веліч, у першую чаргу выцягваць людзей з галечы і нявыкруткі.

Прыбраць вечна галодную карную сістэму, якая пажырае і бізнэс і простых людзей у яшчэ эмбрыянальным стане і штрафаваць толькі за ляноту, за нежаданне зарабляць.

Зарабляць шмат, заахвочваць усе формы павышэння ўласнага матэрыяльнага дабрабыту. Выяўляць, сапраўды, утойванне вялікіх даходаў і прэміраваць за гэта, тым больш, што надрукаваная, наштампаваная неймаверная колькасць усялякіх ордэнаў. Ёсць жа нават ордэн за паслугі рэжыму - За заслугі перад Айчынай.

Наогул, ад слова «дазволіць» пахне брыдка, пахне нейкім самадзяржаўем. Карэктна сказаць даць магчымасць усім зарабляць столькі, колькі хто можа і цалкам знішчыць усякую прысутнасць дзяржавы ва ўсіх разліках грамадзян паміж сабой.

Потым, у 10 разоў, вядома, трэба скарачаць чынавенскі апарат, у 5 разоў паліцыю. Наогул, Расея ніколі яшчэ не была пакрытая такім тоўстым пластом чыноўнікаў. Іх колькасць расце з кожным днём. Нават тля не размножваецца так хутка. Гэта нагадвае ўжо нейкае вар'яцтва.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках