26 красавiка 2024, Пятніца, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Моўны закон будзе старанна прааналізаваны пасля маёй інаўгурацыі

19
Зяленскі: Моўны закон будзе старанна прааналізаваны пасля маёй інаўгурацыі
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: GETTY IMAGES

Украінская мова павінна быць адзінай дзяржаўнай, але закон прымаўся ў складанай абстаноўцы.

Абраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў прыняцце Вярхоўнай Радай закона аб дзяржаўнай мове і паабяцаў прааналізаваць яго пасля інаўгурацыі. Пра гэта ён паведаміў у сваім Facebook.

Зяленскі адзначыў, што ва Украіне варта прымаць такія законы і такія пастановы, якія кансалідуюць грамадства, а не наадварот.

«Украінская мова - адзіная дзяржаўная мову ва Украіне. Так было, так ёсць і так будзе. У гэтым пытанні - ніякіх кампрамісаў. Дзяржава павінна клапаціцца пра развіццё ўкраінскай мовы, пра пашырэнне сферы яе ўжывання. Гэта таксама безумоўна, з гэтым згаджаецца ўсё грамадства. Пытанне ў метадах, якімі мы ўвасабляем у жыццё гэты стратэгічны курс. Мая прынцыповая пазіцыя - дзяржава павінна спрыяць развіццю ўкраінскай мовы шляхам стварэння стымулаў і станоўчых прыкладаў, а не забаронаў і пакаранняў, ускладненнем бюракратычных працэдур, памнажэннем колькасці чыноўнікаў замест іх скарачэння», - падкрэсліў Зяленскі.

Ён таксама дадаў, што законапраект аб дзяржаўнай мове разглядаўся падчас выбарчага цыклу, што «зрабіла яго закладнікам палітычнай рыторыкі».

«Закон быў прыняты без папярэдняга досыць шырокага абмеркавання з грамадскасцю. Да праекта было ўнесена больш за 2000 паправак, што сведчыць аб адсутнасці згоды ў дачыненні да асобных яго палажэнняў нават у Вярхоўнай радзе. Сёння цяжка спрагназаваць наступствы прыняцця гэтага закона - канчатковы яго тэкст, з улікам усіх паправак, пакуль недаступны. Пасля майго ўступлення на пасаду прэзідэнта будзе зроблены пільны аналіз гэтага закона, каб пераканацца, што ў ім выкананыя ўсе канстытуцыйныя правы і інтарэсы ўсіх грамадзян Украіны. На падставе вынікаў аналізу буду рэагаваць у адпаведнасці з канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі прэзідэнта Украіны і ў інтарэсах грамадзян», - адзначыў Зяленскі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках