26 красавiка 2024, Пятніца, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта Расея ды Кітай палююць за зніклым амерыканскім знішчальнікам

3
Навошта Расея ды Кітай палююць за зніклым амерыканскім знішчальнікам
Фота: Mike Yeo

Падчас вучэбнай місіі японскія вайскоўцы страцілі сучасны знішчальнік F-35.

Самалёт пакуль не знайшлі, і ён можа быць карысным для выведкі Расеі ды Кітая, піша «Новое время».

У пачатку красавіка 2019-га японскія вайскова-паветраныя сілы пацвердзілі, што іх знішчальнік F-35 разбіўся падчас вучэбнай місіі. Паводле мясцовых СМІ, японскія вайскоўцы звязаліся з вытворцам самалёта - амерыканскай кампаніяй Lockheed Martin - і даведаліся, што апошні сігнал знішчальніка засеклі на адлегласці 140 км углыб Ціхага акіяна ад горада Місава, што ў паўночнай частцы Японіі.

Самалёт разам з пілотам дагэтуль не знайшлі, і ўлады краіны праводзяць пошукавыя аперацыі, але, паколькі F-35 - гэта сучасны знішчальнік пятага пакалення і адна з самых высокатэхналагічных распрацовак амерыканскага войска, - Пентагон таксама занепакоены тым, што адбылося.

Спікер Міністэрства абароны ЗША распавёў выданню Defense News, што яны ў курсе сітуацыі ў Японіі і адсочваюць, што адбываецца ў Ціхім акіяне. Згублены F-35 быў адным з 13 знішчальнікаў у эскадрыллі, якую толькі атрымала вайскова-паветраная база японскага войска ў Місаве.

«Калі ў японскага боку ёсць інфармацыя пра бяспеку або надзейнасці (знішчальніка - рэд.), мы б улічылі гэта ў тым, што мы робім. Гэта проста агульны характар працы з нашымі хаўруснікамі і партнёрамі. Таму мы гатовыя прыняць гэтую інфармацыю», - заявіў выканаўца абавязкаў міністра абароны ЗША Патрык Шанахан.

Popular Mechanics піша, што ўлады ЗША адправілі ў Японію спецыяльнае судна для глыбакаводных даследаванняў Van Gogh, каб выведка Расеі ці Кітая не магла знайсці знішчальнік F-35 раней.

Фота: Ultra Deep Solutions

Акрамя Van Gogh, шукаць самалёт павінна даследчае судна Kaimei, з дапамогай якога Японскае агенцтва марскіх навук і тэхналогій адсочвае землятрусы і цунамі. Як амерыканскі Van Gogh, так і Kaimei аснашчаны абсталяваннем, якое можа даследаваць марское дно на глыбіні да 3 км, і нават падымаць адтуль неабходныя прадметы на паверхню.

Акрамя даследчых караблёў, у пошукавай аперацыю ўдзельнічаюць некалькі вайсковых самалётаў і гелікаптэраў, якія належаць як ЗША, так і Японіі.

Фота: Iikajzuchin/Wikimedia

Паведамляецца, што вайскоўцы ўжо выявілі абломкі F-35 на паверхні акіяна і нафтавую пляму, таму Японія і ЗША могуць дакладна ведаць, дзе знаходзіцца знішчальнік. Час на выяўленне самалёта будзе залежаць ад актыўнасці акіяна, бо ва ўмовах шторму абломкі могуць перамясціцца.

Што тычыцца шпіянажу Расеі ды Кітая, Popular Mechanics піша, што іх вайсковыя караблі або самалёты выглядалі б надзвычай падазрона ўсяго ў 140 км ад тэрыторыі Японіі.

Нагадаем, адзін з першых знішчальнікаў пятага пакалення F-22 Raptor быў прыняты на ўзбраенне ЗША ў 2005-м. Цяпер, самымі папулярнымі сучаснымі знішчальнікамі з падвышанай скрытнасцю, манеўранасцю і аўтаномнымі сістэмамі кіравання з'яўляюцца амерыканскі F-35, расейскі Су-57 і кітайскі J-20.

Пару месяцаў таму ў Расеі заўважылі беспілотны знішчальнік БПЛА С-70 або «Паляўнічы», пабудаваны на базе тэхналогій Су-57, які павінен быць самым цяжкім баявым беспілотнікам у свеце.

Фота: paralay.iboards.ru

Вайсковы аглядальнік выдання The Warzone Тайлер Рагавей тады заўважыў, што на 20-тонны беспілотнік усталявалі рухавік Сатурн АЛ-31Ф альбо Сатурн АЛ-41Ф ад знішчальніка Су-57, пра што кажа вялікая фарсажная камера. Гэтыя рухавікі маюць круглявую варыяцыю соплаў і моцна пагаршаюць скрытнасць самалёта, што з'яўляецца адной з ключавых баявых характарыстык дронаў і павялічвае шанцы на іх выяўленне радарамі нізкага назірання.

«Здольнасць дронаў доўгі час знаходзіцца над варожай тэрыторыяй для назірання з'яўляецца адной з іх галоўных пераваг. Задняя канфігурацыя Паляўнічага моцна абмяжуе яго магчымасці ў гэтым плане», - пісаў Рагавей.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках