26 красавiка 2024, Пятніца, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Хацкевіч: Ва Украіне людзі больш мэтанакіраваныя і нахабныя

5
Аляксандр Хацкевіч: Ва Украіне людзі больш мэтанакіраваныя і нахабныя
АЛЯКСАНДР ХАЦКЕВІЧ

Беларускі трэнер параўнаў менталітэт беларусаў ды ўкраінцаў.

Пра гэта галоўны трэнер кіеўскага «Дынама» Аляксандр Хацкевіч заявіў у інтэрв'ю «Прессболу» параўнаў менталітэт беларусаў і ўкраінцаў.

- Не так даўно украінец Аляксандр Наёк, які выступае за берасцейскае «Дынама», сказаў, што Украіна і Беларусь - краіны з аднолькавым менталітэтам. Якое меркаванне ў вас на гэты конт?

- Жыццё ў Беларусі больш спакойнае і мернае. Можа, менталітэт і падобны, але ўсё ж ва Украіне людзі больш мэтанакіраваныя і нахабныя. Гэтага, дарэчы, не стае беларускім спартоўцам.

- За каго вы галасавалі б на выбарах прэзідэнта Украіны?

- Я грамадзянін Беларусі, у мяне беларускі пашпарт, таму пытанне некарэктнае. Народ робіць свой выбар. Не ведаю, як гэта будзе выглядаць, але што крыху весялей, дык дакладна.

- Што цяпер звязвае вас з Беларуссю?

- У Менску жывуць бацькі і сябры, я трымаю з імі сувязь. У мінулым годзе два разы быў у Беларусі, але, на жаль, праз сумныя падзеі. Капскі, Валодзя Журавель... А так пакуль не атрымліваецца да Менска дабрацца, - сказаў Хацкевіч.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках