26 красавiка 2024, Пятніца, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не Лукашэнка: Сі Цзіньпін назваў свайго «найлепшага сябра»

13
Не Лукашэнка: Сі Цзіньпін назваў свайго «найлепшага сябра»

Беларускі дыктатар не раз набіваўся ў сябры да кіраўніка КНР.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін уручыў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну дыплом ганаровага доктара ўніверсітэта Цінхуа. Пра гэта паведамляе РІА Новости.

На ўрачыстай цырымоніі Сі заявіў, што яму «асабліва прыемна ўручаць дыплом ганаровага доктара сваёй Альма-матэр свайму найлепшаму сябру». Пуцін у сваю чаргу назваў вялікім гонарам атрымаць ганаровае званне адной з вядучых ВНУ Кітая, якая ўваходзіць у дзясятку найлепшых навучальных устаноў свету.

У сябры да кіраўніка КНР не раз набіваўся беларускі дыктатар. Лукашэнка называў старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна сваім сябрам, як і вялікім сябрам Беларусі.

- Сі Цзіньпін заўсёды будзе для нас сапраўдным сябрам, і прыязджаць у Беларусь ён будзе без візаў, калі таго пажадае. І глыбіня нашых стасункаў, гэта, перш за ўсё, ягонае стаўленне да нашай краіны і да нашага народа. Мы гэта вельмі цэнім, - распавядаў дыктатар кітайскім журналістам у траўні 2017 года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках