26 красавiка 2024, Пятніца, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

15-гадовы ўдзельнік «Чарнобыльскага шляху»: Аднакласнікі мяне падтрымліваюць!

13
15-гадовы ўдзельнік «Чарнобыльскага шляху»: Аднакласнікі мяне падтрымліваюць!

Іларыён расказаў, чаму выйшаў на акцыю.

15-гадовы школьнік Іларыён расказаў, чаму выйшаў на «Чарнобыльскі шлях», а таксама прыгадаў малебен у абарону Курапатаў на плошчы Свабоды.

- Я выйшаў на «Чарнобыльскі шлях» у тым ліку і ў абарону Курапатаў, супраць знішчэння крыжоў. Пасля таго, як я наведаў малітву на плошчы Свабоды, на мяне пачаўся аказвацца ціск з боку сацыяльных педагогаў, настаўнікаў, дырэктараў. Маіх бацькоў запрасілі на камісію ў справах непаўналетніх. Яны хочуць мяне паставіць на ўлік за ўдзел у набажэнстве! Маліцца я магу ўсюды, мне ніхто не можа гэтага забараніць, у мяне на гэта ёсць поўнае права. У выніку выпісалі маім бацькам штраф 50 базавых велічынь. Мой бацька адмовіўся ад дапамогі праваабаронцаў і ад дапамогі людзей, якія хацелі арганізаваць збор сродкаў на выплату штрафу. Сказаў, што сам заплаціць.

Дзякуй людзям, якія мне кожны дзень пішуць у «Фэйсбуку» і падтрымліваюць добрым словам. Кажуць: «Трымайся, Іларыён, мы з табой! Мы цябе не кінем! Пішы, мы дапаможам з аплатай штрафаў». Я адказваю: «Дзякуй, пакуль нічога не трэба». Дзякуй ім вялікі, што падтрымліваюць мяне маральна.

- Чаму ты прыйшоў на сённяшнюю акцыю? Што ты ведаеш пра Чарнобыль? Табе 15 гадоў, а Чарнобыльскай катастрофе 33!

- Я і на мінулым «Чарнобыльскім шляху» быў. Я тады "не свяціўся», таму што баяўся «расправы» ўлады злачыннай і цвёрдай.

Чарнобыль - гэта злачынства з боку ўладаў СССР. Яны хавалі ад беларусаў тое, што на самой справе было. І калі б не наш нацыянальны рух у пачатку 90-х, уключаючы Зянона Станіслававіча Пазьняка, якому нядаўна споўнілася 75 гадоў, магчыма, ніхто б і не даведаўся пра наступствы Чарнобылю.

- Што кажуць пра гэта твае аднакласнікі, твае сябры?

- Большасць маіх аднакласнікаў мяне падтрымліваюць. І не толькі аднакласнікі, а і мае паплечнікі, аднадумцы. Кажуць: «Дзякуй, Іларыён, што добрым словам памінаеш беларускую моладзь, распавядаеш пра нас грамадскасці». Мой аднакласнік прытрымліваецца такіх жа пазіцый, як і я. Хоча нешта памяняць як мага хутчэй. Ён ужо носіць бел-чырвона-белы сцяг і значкі. Магчыма, хутка далучыцца і да акцыяў. Хоць ён ужо быў на абароне Курапатаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках