Сіноптыкі: У панядзелак чакаецца да +19°С
- 28.04.2019, 21:38
- 8,618
Заўтра будзе пераважна без ападкаў.
Да 19 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 29 красавіка, уночы месцамі прагназуюцца навальніцы. Пра гэта БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе пераважаць малавоблачнае надвор'е. Пераважна без ападкаў, толькі ўночы і раніцай па крайнім паўднёвым захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер усходні, уночы слабы, днём парывісты, у асобных раёнах да 15-17 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля на паўночным усходзе краіны да 12 градусаў цяпла на паўднёвым захадзе. У сярэдзіне дня будзе да 13-19 градусаў вышэй за нуль.
Сіноптыкі папярэджваюць, што ў Беларусі з 29 красавіка да 1 мая на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца высокі ўзровень пажарнай небяспекі. Таму грамадзянам трэба быць асцярожнымi з агнём. Як паведамлялася, ва ўсіх раёнах Беларусі ўведзеныя забароны на наведванне лясоў.