12 лiпеня 2026, Нядзеля, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску пусцілі пад прэс больш за два дзясяткі аўтамабіляў

1
У Мінску пусцілі пад прэс больш за два дзясяткі аўтамабіляў

Гаворка пра бясгаспадарчы транспарт.

У Мінску ў 2026 годзе ўтылізавалі больш за два дзясяткі аўтамабіляў, якія доўгі час знаходзіліся без нагляду і мелі прыкметы бясгаспадарчага транспарту.

Як паведамілі ў адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы, чарговая партыя машын, якія не эксплуатаваліся, была накіраваная на ўтылізацыю пасля таго, як уладальнікі не прынялі мер для іх захавання.

«Усяго ў 2026 годзе пад прэс пайшло 22 аўтамабілі, уладальнікі якіх не прынялі мер па захаванні свайго транспарту», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Паводле звестак адміністрацыі, у машын былі зафіксаваныя прыкметы занядбанасці: разбітыя шкла, спушчаныя колы, сур'ёзныя пашкоджанні кузава і іншыя няспраўнасці.

Уладальнікам раней выдавалі прадпісанні прывесці транспарт у парадак, аднак неабходныя дзеянні зроблены не былі. Пасля гэтага аўтамабілі эвакуявалі на спецыялізаваную стаянку, а затым перадалі на ўтылізацыю.

Улады адзначаюць, што работа па выяўленні закінутых аўтамабіляў у горадзе працягваецца на сталай аснове. Мінчукоў заклікаюць сачыць за станам свайго транспарту і не пакідаць машыны надоўга без нагляду ў дварах і на грамадскіх тэрыторыях.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках