«Мадзяр» паведаміў пра паражэнне 14 расійскіх суднаў за ноч
3- 12.07.2026, 11:47
- 2,470
З'явілася відэа атак.
Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт «Мадзяр» Броўдзі апублікаваў відэа, на якім, паводле яго сцвярджэння, паказаны вынікі паражэння 14 расійскіх суднаў у Азоўскім моры ў ноч на 12 ліпеня.
Як паведаміў Броўдзі ў сацыяльных сетках, сярод пашкоджаных аб'ектаў былі 10 танкераў і 4 паромы.
Ён таксама заявіў, што за тыдзень з 6 па 12 ліпеня падраздзяленні Сіл беспілотных сістэм нібыта паразілі каля 90 суднаў у Азоўскім моры. Гаворка ідзе пра танкеры, буксіры, паромы і сухагрузы.
Акрамя таго, камандуючы паведаміў пра атаку на аб'ект, які ён назваў «Крымскім рубільнікам». Паводле слоў Броўдзі, пацвярджальныя матэрыялы будуць апублікаваныя пазней.