12 лiпеня 2026, Нядзеля, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайна прыйшла да парога Пуціна

3
Вайна прыйшла да парога Пуціна

Многія расіяне ўпершыню пачалі адчуваць наступствы вайны.

Кампанія ўкраінскіх удараў па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах усё больш прыкметна адбіваецца на сітуацыі ўнутры Расіі, выклікаючы дэфіцыт паліва ў розных рэгіёнах краіны. Пра гэта паведамляе Fox News.

Расійскі блогер Максім Кац заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу, што многія расіяне ўпершыню пачалі адчуваць наступствы вайны ў паўсядзённым жыцці.

«Гэта першы выпадак, калі жыхары Расіі бачаць уплыў вайны не толькі на кошт паліва, але і на яго даступнасць. Бензін становіцца цяжка купіць, і гэта вельмі важны фактар для краіны», — адзначыў ён.

На думку Каца, паліўны крызіс падрывае спробы Крамля прадставіць вайну як падзею, што не закранае жыццё большасці грамадзян, асабліва напярэдадні выбараў у Дзяржаўную думу.

«Пуцін спрабаваў пераканаць расіян, што Масква працягне жыць звычайным жыццём і вайна застанецца недзе далёка. Але калі яе наступствы прыходзяць дадому, сітуацыя змяняецца», — падкрэсліў ён.

Пры гэтым Кац лічыць, што расійскія ўлады і далей будуць надаваць прыярытэт забеспячэнню арміі палівам, нават калі грамадзянскае насельніцтва сутыкнецца з яго недахопам.

«Паліва для танкаў знойдзецца. Пытанне ў тым, ці зможа Крэмль захаваць кантроль над сітуацыяй унутры краіны», — заявіў ён.

Вярхоўны галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе Філіп М. Брыдлаў таксама лічыць, што ўкраінскія ўдары ўжо аказваюць адчувальны ўплыў на Расію.

Паводле ягоных слоў, атакі на аб’екты нафтагазавай інфраструктуры прывялі да істотнага скарачэння вытворчасці паліва — паводле некаторых ацэнак, амаль на траціну. Акрамя таго, Маскве даводзіцца перакідваць дадатковыя сілы супрацьпаветранай абароны для аховы стратэгічных аб’ектаў, што змяншае магчымасці расійскіх войскаў на лініі фронту.

У той жа час эксперты адзначаюць, што патэнцыял гэтай стратэгіі абмежаваны. Расія працягвае атрымліваць значныя даходы ад экспарту энерганосьбітаў, перадусім звадкаванага прыроднага газу.

Як адзначае Fox News са спасылкай на даследаванне нямецкай экалагічнай арганізацыі Urgewald, са студзеня па май 2026 года краіны Еўрасаюза прынялі 114 з 118 партый ЗПГ, адпраўленых з праекта «Ямал СПГ». Агульны аб’ём паставак склаў 8,37 млн тон, а іх прыблізны кошт — каля 5,7 млрд долараў.

Паводле ацэнкі прадстаўніка Urgewald Аляксандра Кірка, за першую палову 2026 года плацяжы краін ЕС за пастаўкі расійскага ЗПГ у межах праекта «Ямал СПГ» могуць наблізіцца да 7 млрд долараў.

Нягледзячы на гэта, аналітыкі адзначаюць, што ўкраінскія ўдары ўжо стварылі сур’ёзную нагрузку на расійскую паліўную сістэму і ўскладнілі спробы Крамля адгародзіць насельніцтва ад наступстваў вайны. Паводле Fox News, галоўнае пытанне цяпер не ў тым, ці здольная Украіна наносіць шкоду эканамічнай аснове Расіі, а ў тым, які ціск змогуць вытрымаць расійская эканоміка і палітычная сістэма.

Тым часам Reuters паведамляе, што вытворчасць бензіну ў Расіі скарацілася да ўзроўню, які пакрывае толькі каля 65% сезоннага попыту. Паводле звестак агенцтва, цяперашні дэфіцыт паліва ацэньваецца ў 40–45 тыс. тон за суткі, што складае прыблізна 35% ад неабходнага аб’ёму. Для параўнання, у чэрвені гэты паказчык складаў каля 25%.

У сваю чаргу Financial Times ацэньвае, што недахоп бензіну ўжо наўпрост закранае каля 50 млн жыхароў Расіі — прыкладна 35% насельніцтва краіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках