Пучдэмону не дазволілі ўдзельнічаць у выбарах у Еўрапарламент
- 29.04.2019, 21:38
- 6,799
ЦВК Гішпаніі адмовіла былому кіраўніку ўрада Каталоніі.
Цэнтральная выбарчая камісія Гішпаніі адмовіла былому кіраўніку ўрада Каталоніі Карлес Пучдэмону ў праве балатавацца на выбарах у Еўрапарламент. Пра гэта паведамляе korrespondent.net са спасылкай на EFE ў панядзелак, 29 красавіка.
Адзначаецца, што такія ж пастановы ЦВК прыняў у дачыненні да былых дарадцаў урада Пучдэмона - Антоні Комін і Клары Пансаці.
Такім чынам, ЦВК Гішпаніі падтрымаў скаргі, пададзеныя Народнай і Грамадзянскай партыямі. Прычына адмовы звязана з тым, што яны не знаходзяцца на тэрыторыі Гішпаніі, хаваючыся ад гішпанскага правасуддзя пасля таго, як 27 кастрычніка 2017 года яны падтрымалі аднабаковае абвяшчэнне незалежнасці Каталоніі.
Пучдэмон, Комін і Пансаці планавалі выступіць на еўрапейскіх выбарах ад каталонскай партыі Разам за Каталонію ў рамках блока Свабодныя за Еўропу.
Як вядома, выбары ў Еўрапарламент пройдуць 23-26 траўня.