17 чэрвеня 2019, панядзелак, 16:47
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Павел Севярынец: Лукашэнка хворы на «пячорны камунізм»

17
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ

Рэжым проста дагуляецца.

Пра гэта сайту Charter97.org заявіў сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, каментуючы пастанову Cавета Міністраў № 49, якая ўстанаўлівае плату за паслугі міліцыі пры правядзенні царкоўных акцый:

- Рэжым Лукашэнкі капае сабе яму. Калі ў людзей забіраюць апошняе, калі вернікам кажуць плаціць за тое, каб сабрацца на свята - гэта прыкмета хуткага заканчэння. Ведаю, што ў гісторыі многія акупацыйныя рэжымы ўсталёўвалі падаткі, звязаныя з верай. Нам хочуць сказаць, што «мы тут маем рацыю, а вы нават пікнуць не зможаце». Ужо скасаваныя многія хросныя хады і пілігрымкі, вернікі кіпяць. Беларуская хрысціянская дэмакратыя пачала збор подпісаў, каб скасаваць гэты ганебны ўказ. Людзі вельмі ахвотна падпісваюцца пад гэтай петыцыяй.

Я думаю, што рэжым проста дагуляецца. Удар па крыжах у Курапатах, затым - паборы за царкоўныя мерапрыемствы, - беларускія хрысціяне проста ў шоку. Пакуль людзі знаходзяцца ў здранцвенні, але праз месяц-два, калі надыдзе час пілігрымак, хросных хадоў, канцэртаў, вернікі сутыкнуцца з гэтай праблемай - будзе проста тэктанічны зрух. Многія людзі, якія трывалі рэжым, неяк трымаліся, пачнуць адкрыта пратэставаць.

- Чаму гэты рэжым так адкрыта выступае супраць веры і хрысціянскіх каштоўнасцяў?

- Уся прычына - у пячорным камунізме, на які хварэе і Лукашэнка, і ягонае атачэнне. На жаль, гэты менталітэт не змяніўся. Многія хрысціяне мне казалі: «Вось, Лукашэнка пачаў гаварыць пра Бога». А цяпер? Што вы скажыце пасля знішчаных крыжоў і пабораў з вернікаў?

Па-мойму, усё ясна. Гэта недалечаная хвароба, савецкі менталітэт, які баіцца крыжа, баіцца размаўляць пра веру. Так, ён можа прыкрыцца нейкімі словамі, але калі меркаваць са спраў, як нас вучыць Біблія, то мы бачым, што справы гэтыя антыхрысціянскія. За апошнія месяцы Лукашэнка кінуў некалькі выклікаў беларускім хрысціянам: Курапаты, адбельванне Сталіна, паборы з вернікаў. Па-мойму, ён напорваецца на адкрыты пратэст.

- Падчас свайго паслання ён зноў выказаўся на тэму царквы. Прапаноўваў правесці «рэформу».

- Тут нават няма чаго каментаваць. Гэта неадукаванасць у суме з нянавісцю. Мне проста сорамна. Я ўжо маўчу, як ён дзейнічае ў палітычнай сферы: фальсіфікацыя выбараў, гвалт. Калі ты робіш выгляд, што ты прэзідэнт, то часам лепш прамаўчаць. Акрамя агіды ягоныя заявы нічога не выклікаюць. Думаю, што пасля гэтай вясны для многіх хрысціян ўсё стане зразумела. Лукашэнка перайшоў усе «чырвоныя лініі».

- Як вы думаеце, ці з'яўляецца пастанова Саўміна падставай для вяртання Беларусі ў спіс краін-парушальніц рэлігійных свабод?

- У Беларусі рэальна парушаюцца правы чалавека на свабоду веравызнання. Пік ціску прыпаў на 2004-2007 гады. Тады мы разам з цэрквамі сабралі дзясяткі тысяч подпісаў і ціск быў паслаблены. Тады дазволілі прыязджаць прапаведнікам, перасталі высылаць з краіны ксяндзоў, перасталі арыштоўваць за набажэнствы па-за храмамі. Але вы самі бачыце, што не прайшло 10-12 гадоў і ўсё вярнулася на кругі свае. Cталінізм, знішчэнне крыжоў, паборы з цэркваў, з краіны зноў высылаюць ксяндзоў. Таксама мы бачым праблемы з правядзеннем хрысціянскіх мерапрыемстваў. Рэжым не зрабіў ніякіх высноў.

***

Калі вам спадабаўся артыкул, Вы можаце падтрымаць сайт Charter97.org наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:

Cпасылка:

https://www.paypal.com/cgi-bin/webscr?cmd=_s-xclick&hosted_button_id=WPS4NY975YGSS&source=url


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com