26 красавiка 2024, Пятніца, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

73-гадовы ізраільскі футбаліст увайшоў у Кнігу рэкордаў Гінэса

1
73-гадовы ізраільскі футбаліст увайшоў у Кнігу рэкордаў Гінэса
ФОТА: ТВІТЭР ЖУРНАЛІСТА ДЭРЭКА МАМАДУ

Брамнік Ісаак Хаік прызнаны самым узроставым гульцом у прафесійным футболе

Прадстаўнік Кнігі рэкордаў Гінэса ўзнагародзіў спецыяльным сертыфікатам 73-гадовага брамніка «Іроні Егуда» Ісаака Хаіка, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters. Яго прызналі самым узроставым прафесійным футбалістам у гісторыі.

Напярэдадні Хаік удзельнічаў у матчы супраць «Макабі Рамат Ган» (1:5) у адным з найніжэйшых дывізіёнаў чэмпіянату Ізраіля. Ён пабіў рэкорд уругвайца Роберта Кармона, які ў 2015 годзе згуляў за каманду «Пан дэ Асукар» у 53-гадовым узросце.

«Я гатовы выйсці на поле яшчэ адзін раз. Гэта не толькі маё асабістае дасягненне і гонар, гэта дасягненне ўсяго ізраільскага спорту», – заявіў галкіпер, якому на наступным тыдні споўніцца 74 гады.

Хаік нарадзіўся ў 1945 годзе ў Іраку ў габрэйскай сям'і. Калі будучаму брамніку было чатыры гады, ён разам з бацькамі пераехаў у Ізраіль.

У кастрычніку 2018 года ў Кнігу рэкордаў Гінэса трапіў гішпанскі футбаліст Сэск Фабрэгас. Паўабаронца, які ў студзені перайшоў з лонданскага «Чэлсі» ў «Манака», выдаткаваў найменшую колькасць матчаў (293) на тое, каб зрабіць 100 галявых перадачаў у чэмпіянаце Англіі.

У траўні 2018 года ў Кнігу рэкордаў Гінэса быў уключаны галкіпер «Манчэстар Сіці» Эдэрсан. Падчас трэніроўкі ён выбіў мяч з рук на адлегласць 75,35 м. Бразільскі брамнік палепшыў папярэдняе дасягненне, якое складала роўна 75 м.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках