26 красавiка 2024, Пятніца, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ваўкавыску аўтамабіль заехаў у людзей на прыпынку

9
У Ваўкавыску аўтамабіль заехаў у людзей на прыпынку

Над кіроўцам спрабавалі зладзіць самасуд.

У Ваўкавыску аўтамабіль рэзнуўся ў людзей, якія стаялі на прыпынку. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на партал «Волковыск.by».

Інцыдэнт адбыўся ўдзень 9 красавіка каля гарадскога парку. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Peugeot не справіўся з кіраваннем, на высокай хуткасці выехаў на ходнікі і ўчыніў наезд на людзей, якія чакалі на прыпынку грамадскі транспарт.

Як паведамляюць сведкі, у выніку ДТЗ ёсць пацярпелыя, у тым ліку - дзіця. Са слоў відавочцаў, над кіроўцам спрабавалі ўчыніць самасуд.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках