26 красавiка 2024, Пятніца, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

9 красавіка 1921 года ў Турцыі адкрылася консульства БНР

1
9 красавіка 1921 года ў Турцыі адкрылася консульства БНР

Генеральным консулам быў прызначаны палкоўнік Іван Ермачэнка.

9-га красавіка 1921 года палкоўнік Іван Ермачэнка, былы ад'ютант генерала Урангеля, быў прызначаны генеральным консулам Беларускай Народнай Рэспублікі ў Канстанцінопалі (цяпер Стамбул, Турцыя), паведамляе «Радыё Рацыя».

У сферы адказнасці генеральнага консула знаходзіліся ўсе Балканы. Беларускія консульскія аддзелы былі заснаваныя таксама ў Сербіі і Балгарыі.

НА ФОТАЗДЫМКУ КОНСУЛ ІВАН ЕРМАЧЭНКА З САКРАТАРОМ.

Пасля ад'езду Івана Ермачэнкі консульства ўзначаліў Ігар Аўчыннікаў. Беларускае консульства ў Канстанцінопалі прапрацавала да 1923 года.

ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ГЭТА БЫЛА АПУБЛІКАВАНАЯ Ў ПРЭСЕ («НАША ДУМКА» №23, 1921).

Архівы консульствa цяпер захоўваюцца ў Дзяржаўным Архіве Расейскай Федэрацыі (Масква).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках