26 красавiка 2024, Пятніца, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі скасавалі развітанне з Сяргеем Дарэнкам

У Расеі скасавалі развітанне з Сяргеем Дарэнкам
СЯРГЕЙ ДАРЭНКА

Паступіла інфармацыя пра тое, што журналіст мог быць атручаны.

Развітанне з галоўным рэдактарам радыёстанцыі «Гаворыць Масква» Сяргеем Дарэнкам 12 траўня не адбудзецца. Паліцыя забараніла выдаваць цела ўдаве журналіста праз неабходнасць правядзення паўторнай судова-медыцынскай экспэртызы, паведамляецца на сайце радыёстанцыі.

Дарэнку павінны былі пахаваць на Траякураўскіх могілках, аднак пасля просьбы Ксеніі і Кацярыны Дарэнак (дачок журналіста ад першага шлюбу) была прынятая пастанова аб скасаванні пахавання. Як сцвярджаюць дзяўчаты, журналіст мог быць атручаны.

Са слоў начальніка бюро судова-медыцынскай экспэртызы, галоўнага судмедэкспэрта Масквы Сяргея Шыгеева, ускрыццё праводзілася ў дзень смерці журналіста. Устаноўлена, што ён памёр ад натуральных прычын.

Як раней заяўляла РБК Кацярына Дарэнка, яна напісала заяву ў паліцыю з просьбай правесці праверку прычын смерці бацькі. Цяперашняя жонка Дарэнкі - «зацікаўленая асоба» ў смерці журналіста, заяўляла Кацярына.

Сяргей Дарэнка загінуў 9 траўня ў Маскве, знаходзячыся за стырном свайго матацыкла. Журналісту было 59 гадоў. Згодна з афіцыйным заключэннем судова-медыцынскай экспэртызы, Дарэнка памёр ад разрыву аорты.

Пасля ДТЗ тэлеканал «360» апублікаваў відэакадры з месца здарэння. На кадрах бачна, што матацыкл, якім кіраваў Дарэнка, ехаў па крайняй правай паласе, аднак раптам выехаў на сустрэчную паласу і ўпаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках