17 кастрычнiка 2019, Чацвер, 4:42
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

КХП-БНФ заклікае грамадства да абароны Курапатаў

12
КХП-БНФ заклікае грамадства да абароны Курапатаў

16 траўня ўлады збіраюцца працягнуць зруйнаванне крыжоў ва ўрочышчы.

На тэрыторыі Народнага мемарыялу Курапаты ўжо некалькі дзён працуюць работнікі Бараўлянскага лясгаса. Яны скасілі траву каля Крыжовай алеі і каля агароджы, а таксама засыпалі ямы, якія яшчэ з мінулага года былі падрыхтаваныя грамадскасцю для ўстаноўкі новых крыжоў каля Крыжовай алеі, адзначаецца ў паведамленні Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі - БНФ (Партыя БНФ), піша «Белсат».

ФОТА: АРЦЁМ ЛЯВА/«БЕЛСАТ»

Ва ўправе Сойму Партыі БНФ мяркуе, што пад выглядам «добраўпарадкавання тэрыторыі» праводзяцца дзеянні з мэтай не дапусціць устанаўлення новых крыжоў у Курапатах.

«Мы атрымалі звесткі, што 16 траўня тут збіраюцца правесці «ачыстку тэрыторыі ад старых крыжоў» на магілах пакутнікаў. Зразумела, што самі работнікі ці кіраўніцтва Бараўлянскага лясгаса не маглі прыняць такую пастанову. Задача па знішчэнні крыжоў атрымана імі з самых вярхоў рэжыму, а рэжыму загадала пайсці на гэтыя варварскія дзеянні Масква», - адзначаецца ў паведамленні партыі.

Партыя БНФ заклікае грамадства далучыцца да абароны крыжоў і магіл у Курапатах.

«З 15 траўня і ў наступныя дні на тэрыторыі Народнага мемарыялу павінны знаходзіцца людзі, якія будуць сачыць за сітуацыяй і змогуць даць сігнал, што вандальскай дзеянні пачаліся. Пасля такога сігналу неабходна будзе падымаць грамадства на абарону крыжоў. Дзяжурствы добраахвотнікаў павінны быць арганізаваны на працягу ўсяго дня», - сумуецца ў паведамленні абаронцаў Курапатаў.

Карэспандэнт «Белсата» паведамляе, што сапраўды, на тэрыторыі ўрочышча праводзяцца работы. Пры гэтым работнікі пакуль акуратна абыходзяць крыжы, косяць траву, выдзіраюць кусты. Вакол лавак выкладваюць драўляны памост, каб да іх было зручна падысці, не ступаючы на газон.

ФОТА: АРЦЁМ ЛЯВА/«БЕЛСАТ»

Усяго ва ўрочышчы працуе блізу 20 чалавек. Паводле інфармацыі нашага карэспандэнта сітуацыя выглядае сапраўды як добраўпарадкаванне. Крыжы на працягу дня ніхто не чапаў. Работнікі скашвалі нават старыя і нахіленыя драўляныя крыжы. Далей ва ўрочышчы работнікі спілоўвалі старыя дрэвы і трактарам вывозілі галлё.