26 красавiка 2024, Пятніца, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч: Свіння думае, што шчасце будзе вечна

13
Статкевіч: Свіння думае, што шчасце будзе вечна
Мікола Статкевіч
Фота: «Радыё Свабода»

Палітык даў ацэнку сённяшняй сітуацыі.

Мікола Статкевіч і Павел Севярынец у літоўскім сейме гавораць пра Беларусь. Нашая будучыня і сучаснасць, перспектывы. Пасяджэнне ў Камітэце па еўрапейскіх справах было адкрытае. Былі і літоўскія палітыкі. «Белсат» пагаварыў з палітыкам Міколам Статкевічам:

«Еўрапейскія палітыкі ў большасці зараз шукаюць сабе апраўданні. Яны нават прыдумалі, што Лукашэнка з’яўляецца абаронцам незалежнасці Беларусі ад пагрозы з боку Расеі. Хаця гэта проста глупства!

Лукашэнка бароніць пэўны ўзровень залежнасці ад Расеі, яго задавальняе гэты ўзровень філіялу Расеі, яму падабаецца быць васалам Расеі. Але зараз у яго гэтую пасаду забіраюць і ён не ведае, што рабіць. А еўрапейскія палітыкі думаюць, што ён тут будзе бараніць незалежнасць! Калі Расея яго прыбярэ, хто застанецца з партнёраў у еўрапейскіх палітыкаў? Дзякаваць Богу, што некаторыя з літоўскіх палітыкаў гэта разумеюць і даюць нам магчымасць выказацца.

У селяніна жыве свіння. Ён кожны дзень корміць яе, яна есць ляжыць, рохкае і думае, што гэтае шчасце будзе вечна. Яно цягнецца ўжо 20 гадоў. Але аднойчы, і гэты момант ужо прыйшоў, гаспадар заходзіць у хляўчук і кажа: ты стала ўжо тоўстая, камбікорм скончыўся, а сямʼя патрабуе свежаніны – пара калоць! Зараз мы прыйшлі да гэтага моманту».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках