26 красавiка 2024, Пятніца, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Беларусі зноў выступіла з гамафобскімі заявамі

МУС Беларусі зноў выступіла з гамафобскімі заявамі
РАЗГОН ГЕЙ-ПРАЙДУ Ў МЕНСКУ
ФОТА З САЙТА AMNESTY.ORG

Сёння - Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй.

Дзень барацьбы з гамафобіяй не меў і не мае значнасці для Беларусі, мяркуе Міністэрства ўнутраных спраў краіны. Так установа адрэагавала на тое, што ля амбасада Вялікабрытаніі зноў вывесіла вясёлкавы сцяг у падтрымку ЛГБТ-супольнасці.

Нагадаем, раніцай 17 траўня на амбасадзе Вялікабрытаніі быў вывешаны вясёлкавы сцяг. У гэты дзень ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй. Акрамя таго, з відэазаявай да гэтай даты выступілі кіраўнікі пасольстваў ЗША, Швэцыі ды Ізраіля ў Беларусі, а таксама прадстаўніцтваў тут ААН і САЗ.

МУС паведамляе, што яны заўважылі сёння вясёлкавы сцяг над пасольствам.

«Менавіта 17 траўня прыхільнікі аднаполых стасункаў вызначылі для сябе нейкай святочнай датай. Для нашай краіны гэты дзень значнасці не меў і не мае», - гаворыцца ў заяве на афіцыйным сайце міністэрства.

Там нагадалі, што прыярытэт сацыяльна-арыентаванай палітыкі беларускай дзяржавы - ахова мацярынства і дзяцінства, абарона інстытута сям'і.

«Міністэрства ўнутраных спраў стаіць на варце у тым ліку і гэтых каштоўнасцяў. Наша пазіцыя застаецца нязменнай: штучнае раздзіманне тэмы аднаполых стасункаў дэструктыўна, парушае нормы маралі, вядзе да росту злачынстваў сэксуальнага характару ў дачыненні да дзяцей!» - гаворыцца ў заяве.

Першапачаткова паведамленне на сайце выйшла пад загалоўкам «Пазіцыя МУС застаецца нязменнай», але потым яго выправілі на «Мы за сапраўднае - яны не пройдуць!». Менавіта гэтым лозунгам адрэагавала ўстанова на вясёлкавы сцяг яшчэ ў мінулым годзе.

У той жа час амбасадарка Вялікабрытаніі Фіёна Гіб патлумачыла, чаму яны ўжо чацвёртым разам вывешваюць вясёлкавы сцяг у Менску:

«Мы робім гэта не для таго, каб прасоўваць ЛГБТ, а для таго, каб прасоўваць роўныя правы для гэтай супольнасці. ЛГБТ-супольнасць не патрабуе асаблівых правоў, а проста хоча такога ж годнага і паважлівага стаўлення, і карыстацца тымі ж правамі, што і іншыя людзі, бо правы чалавека ўніверсальныя і павінны выкарыстоўвацца да ўсіх людзей у роўнай ступені», - заявіла Фіёна Гіб.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках