26 красавiка 2024, Пятніца, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская эканоміка зноў аказалася на мяжы рэцэсіі

3
Расейская эканоміка зноў аказалася на мяжы рэцэсіі

ВУП РФ у першым квартале вырас усяго на 0,5%.

Павышэнне падаткаў, падзенне даходаў насельніцтва і імклівае сцісканне інвестыцый і спроcу паставілі расейскую эканоміку на мяжу рэцэсіі, паведамляе finanz.ru.

Паводле вынікаў першага квартала ВУП РФ вырас усяго на 0,5%, паведаміў у пятніцу Расстат.

У параўнанні з чацвёртым кварталам (2,7%) тэмпы росту замарудзіліся больш чым у 5 разоў і сталі мінімальнымі з канца 2017 года.

Апублікаваная Расстатам лічба была горшая за самыя песімістычныя чаканні. Яна больш чым удвая недацягнула да кансэнсуса-прагнозу эканамістаў ад Bloomberg (1,2%) і апынулася ў 1,5 разы ніжэйшай за ацэнку, якую ўсяго 10 дзён таму падала Мінэканамразвіцця (0,8%).

Рэзкае запаволенне звязанае «са слабасцю ўнутранага попыту на фоне павышэння падатковай нагрузкі», патлумачыла МЭР у аператыўным каментары ў пятніцу.

Аптымістычныя лічбы пачатку года былі памылковымі, прызнала міністэрства: рост у студзені склаў толькі 0,3%, а не 0,6%, у лютым - 1% замест 1,4%. Звесткі за сакавік давялося пагоршыць утрая - зараз рост ацэньваецца ў 0,2% замест 0,6%.

Рэсурсы сыходзяць з эканомікі ў федэральны бюджэт. Рэальныя даходы насельніцтва ўпалі на 2,3%, рост заробкаў практычна спыніўся (+0,4%), у той час як зборы падаткаў падскочылі на 20% выліўшы на федэральную казну 683 рублёў прафіцыту (2,8% ВУП).

Гэтыя сродкі Мінфін у поўным аб'ёме накіраваў на скупку валюты і размясціў на банкаўскіх дэпазітах пад працэнт.

Але банкі не спяшаюцца крэдытаваць рэальны сектар і замарудзілі выдачу іпатэкі, канстатуе МЭР. Разам з падатковай нагрузкай, якая расце, гэта цісне на магчымасці спажыўцоў і бізнэсу, пазбаўляючы эканоміку галоўнай рухаючай сілы - канчатковага попыту на тавары і паслугі.

Фактычна Расея зноў была «на мяжы рэцэсіі», канстатуе дырэктар Цэнтра структурных даследаванняў РАНХиГС Аляксей Ведзеў.

Слабы попыт пазбаўляе бізнэс якога-небудзь стымулу ўкладвацца ў развіццё. Рост інвестыцый спыніўся яшчэ ў чацвёртым квартале, а першым - аднавіў падзенне, кажа галоўная эканамістка Альфа-банка Наталля Арлова. Пра гэта сведчыць імпарт, які падае (- 5%) і стагнацыя будаўніцтва (0,2%), паказвае аналітык Прамсувязьбанка Дзяніс Папоў.

У выніку прыкметы жыцця падае толькі сыравінны сектар, а выніковыя лічбы Расстата застаюцца функцыяй ад аб'ёмаў нафты і газу, выпампаваных на паверхню і прададзеных за мяжу.

Са студзеня Расея была вымушана скараціць здабычу нафты ў рамках угоды з краінамі АПЕК, і хоць сваю квоту нафтавікі выканалі толькі на 60%, гэтага аказалася дастаткова, каб рост ВУП практычна спыніўся, адзначае дырэктар аналітычнага дэпартамента ІК «Рэгіён» Валерый Вайсберг.

Пачатак другога квартала паляпшэнняў не прынёс. Ключавыя апераджальныя індыкатары за красавік сведчаць аб нарастальнай слабасці эканомікі, піша дырэктар аналітычнага дэпартамента «Лока-Інвест» Кірыл Трэмасаў.

Пагрузка прамысловых грузаў на сеткі РЧ упала на 1,9%, індэксы дзелавой актыўнасці PMI знізіліся франтальна: з 52,8 да 51,8 - у прамысловасці, з 56,4 да 54,4 - у сектары паслуг і з 54,6 да 53 - у цэлым па эканоміцы, пералічвае Трэмасаў.

«І ў красавіку, і ў траўні эканамічная статыстыка таксама будзе бязрадаснай», - згаджаецца Вайсберг. Сітуацыю пагаршае скандал з забруджваннем расейскай нафты, праз які давялося спыніць трубаправод «Дружба», кажа ён. У выніку расейскія нафтавікі недаатрымалі 2 млрд даляраў - на такую суму еўрапейскія НПЗ адмовіліся аплачваць рахункі.

Якога-небудзь паскарэння ў другім квартале не прадбачыцца, салідарны з калегамі Ведзеў: рост ВУП, паводле яго прагнозу, складзе 0,4-0,5%.

Пры такой слабасці эканомікі ЦБ РФ, хутчэй за ўсё, будзе больш агрэсіўна зніжаць стаўку - на 0,25 адсоткавага пункта ў чэрвені і, магчыма, яшчэ двойчы да канца года, прагназуе галоўны эканаміст РФПІ Дзмітрый Палявы.

Зрэшты, і гэты сцэнар не гарантаваны: для змякчэння палітыкі ЦБ неабходны моцны рубель. Але яго курс цалкам залежыць ад патокаў спекулятыўных грошай з-за мяжы, паказвае эканаміст ING Дзмітрый Далгін.

Калі настрой глабальных фондаў пагоршацца, і інвестары праз абвастрэнне гандлёвай вайны або новых санкцыйных пагроз яны пачнуць распрадаваць расейскі дзярждоўг, а курс даляра зноў падбярэцца да адзнакі 70 рублёў, - аб зніжэнні стаўкі давядзецца забыцца, папярэджваюць аналітыкі Bank of America Merrill Lynch.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках