19 кастрычнiка 2019, Субота, 13:58
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Нечаканы эфект міліцэйскай спецаперацыі

Нечаканы эфект міліцэйскай спецаперацыі
ФОТА: TUT.BY

Па дамах, якія належаць цыганскім сем'ям, міліцыянты са зброяй ходзяць не толькі ў Магілёве.

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал NEXTA.

- Нечаканы эфект міліцэйскай спецаперацыі пасля забойства супрацоўніка ДАІ ў Магілёве: нам напісалі ўжо некалькі індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца здачай кватэр на дні. З іх слоў, кантактныя тэлефоны другі дзень запар абрываюць прадстаўнікі цыганскай дыяспары, якія спрабуюць арандаваць жыллё, каб перачакаць там масавыя аблавы. Са зразумелых прычын, у гатэлі яны нават совацца не рызыкуюць.

Па дамах, якія належаць цыганскім сем'ям, міліцыянты са зброяй ходзяць не толькі ў Магілёве. Такія паведамленні ўжо паступалі з Барысава, Бабруйска і іншых гарадоў. У выніку прадстаўнікі дыяспары аддаюць перавагу здымаць на дзень часовае жыллё, каб не быць збітымі і затрыманымі.

Самае дзіўнае, што міліцэйская «адпрацоўка» паводле нацыянальнай прыкметы прадаўжаецца нават цяпер - калі Следчы камітэт афіцыйна заявіў, што «версія пра трох цыганоў на чорнай «Волзе» больш не з'яўляецца прыярытэтнай». Гэта можа казаць толькі аб тым, што адны шчупальцы сістэмы не ведаюць, чым займаюцца іншыя.