NEXTA: Лекары адмаўляюцца даваць бальнічны без даведкі з ваенкамата
12- 19.05.2019, 13:34
- 26,159
Беларускіх лекараў усё часцей вымушаюць парушаць клятву Гіпакрата.
Беларускіх лекараў (тых, каму кваліфікацыя або сямейныя абставіны дагэтуль не дазволілі збегчы ў Еўразвяз, дзе заробкі і ўзровень жыцця ў разы большы) усё больш актыўна падключаюць да прымусовых захадаў супраць насельніцтва, піша блогер Сцяпан Святлоў у тэлеграм-канале NEXTA.
У СМІ ўжо пісалі пра тое, што ёсць інструкцыя не выдаваць бальнічны аднаму з бацькоў дзіцяці, калі адзін з бацькоў - «дармаед». А зараз гэтыя гора-эскулапы і зусім пачалі парушаць законы, клятву Гіпакрата і Канстытуцыю, адмаўляючы ў медыцынскай дапамозе людзям, якія не вырашылі свае пытанні з ваенкаматам.
Гэты запіс зроблены ў філіяле №6 Гомельскай цэнтральнай гарадской паліклінікі на вул. Навапалескай, 11. Тут маладому чалавеку адмаўляліся адкрываць бальнічны, пакуль ён не падасць цёткам у засціранных белых халатах вайсковы білет або позву з адзнакай ваенкамата аб яўцы. Патлумачылі традыцыйна: «Вы ж самі ўсё цудоўна разумееце».
Разумеем. Але жыць так не хочам і не будзем. І вам, дарэчы, не раім - рабства скасавалі яшчэ ў XIX стагоддзі