Баскаў: Бюджэт менскага «Дынама» зменшыўся ў 1,5 разы ў параўнанні з мінулым сезонам
8- 19.05.2019, 20:26
- 10,603
Генеральны дырэктар «зуброў» распавёў пра бюджэт менскага «Дынама».
Генеральны дырэктар менскага «Дынама» Зміцер Баскаў у перадачы «PRO спорт. Вынікі» на «Беларусь 5» распавёў пра бюджэт менскага «Дынама», які, як высветлілася за апошнія дні, зведаў памяншэнне, паведамляе pressball.by.
- Спачатку быццам бы была зацверджана кандыдатура Аляксандра Андрыеўскага. Што здарылася потым?..
- Так, мы абвясцілі аб дамоўленасці наконт падпісання кантракту пасля пасяджэння Выканкама НАКа, дзе постаць Аляксандра Леанідавіча была ўзгоднена. Але потым стала зразумела, што бюджэт клуба істотна змяншаецца. А Андрыеўскі - гэта чалавек, які мае на самыя максімальныя мэты. У нас няма на яго ніякіх крыўд, мы працягваем перамовы з усімі патэнцыяльнымі кандыдатамі на пасаду галоўнага трэнера.
- Ці можаце раскрыць лічбы бюджэту: наколькі ён паменшыцца?
- Лічбы называць не буду, аднак скарачэнне адчувальнае, у параўнанні з папярэднім сезонам - у паўтара раза. Але мы не апускаем рукі, абяцаем актыўна падняць на новы ўзровень працу камерцыйнага аддзела і маркетынгавага. Разлічваем выйсці на пэўны адсотак самаакупнасці.
- Новая легіянерскую формула?
- Так, яна зменіцца. Як дакладна яна будзе выглядаць, пакуль не магу сказаць. Але відавочна, што ліміт «6 + 1» будзе мяняцца.
- Ці будуць за легіянераў уважацца расейцы?
- Калі беларусы не ўважаюцца за легіянераў у расейскіх клубах, навошта нам разглядаць іх як легіянераў? Будуць добрыя прапановы - будзем разглядаць.
- Хто яшчэ ўваходзіць у спіс кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера?
- Ён пашыраны, хоць акцэнтуем увагу на айчынных спецыялістах. Хочам ім даць магчымасць праявіць сябе і давесці сваю дасведчанасць, - сказаў Баскаў.