Міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак падаў у адстаўку
6- 20.05.2019, 11:36
- 13,817
Пра неабходнасць адстаўкі кіраўніка Мінабароны Зяленскі заявіў падчас інаўгурацыі.
Міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак напісаў заяву аб адстаўцы раніцай сёння, 20 траўня. Пра гэта ён паведамляў у сябе ў Facebook, размясціўшы заяву, паведамляе liga.net.
"Гонар маю", - дадаў Палтарак.
Таксама пра гэта ён сказаў журналістам пасля інаўгурацыі Уладзіміра Зяленскі.
На пытанне, ці азначае гэта, што ён апярэдзіў заклік новага прэзідэнта Украіны падаць у адстаўку, Палтарак адказаў: "Вядома".
Абраны прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас інаўгурацыі заявіў, што трэба звольніць генпракурора Юрыя Луцэнку, кіраўніка СБУ Васіля Грыцака і міністра абароны Сцяпана Палтарака.